Здарэнні2121

Начная бойка ў Магілёве: афіцэра міліцыі збілі палкай, у адказ зроблена 12 стрэлаў

Як паведамляе прэс-служба міліцыі, 2 лістапада два супрацоўнікі Ленінскага РАУС заступілі на службу для правядзення прафілактычных мерапрыемстваў па прадухіленні і раскрыцці крадзяжоў з аўтатранспарту і яго разукамплектаванні.

А палове на трэцюю гадзіну, знаходзячыся ў раёне гаражна-будаўнічага кааператыву «Лада-2008» (вул. Авіятараў), яны заўважылі натоўп, які біўся.

Паведаміўшы пра гэта ў аператыўна-дзяжурную службу райаддзела міліцыі, міліцыянеры паспрабавалі спыніць бойку, але яе ўдзельнікі праявілі сябе агрэсіўна, двое з іх напалі на аднаго з аператыўнікаў і збілі яго палкай і рукамі.

Для спынення супрацьпраўных дзеянняў афіцэры міліцыі прымянілі табельную зброю, зрабіўшы дзевяць папераджальных, а затым тры прыцэльныя стрэлы па нападніках.

Супрацоўнікі АМАП УУС, якія прыбылі на месца здарэння, затрымалі ўдзельнікаў бойкі і выклікалі хуткую меддапамогу.

З дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма» ў бальніцу быў дастаўлены супрацоўнік крымінальнага вышуку, а таксама з агнястрэльнымі раненнямі сцёгнаў, галёнкаступнёвага суставу, пахавай вобласці і алкагольным ап'яненнем — двое нападнікаў, мясцовых жыхароў 1985 і 1986 гадоў нараджэння.

Зараз іх жыццю нічога не пагражае. У медустановах, дзе знаходзяцца пацярпелыя, выстаўлены пост аховы.

У дачыненні да грамадзян 1985 і 1986 гадоў нараджэння Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа на падставе арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Каментары21

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць