Мова77

Ляпіс — Трубяцкой ці Трубяцкі? Каментар мовазнаўцы

Гурт на чале зь Сяргеем Міхалком у час прома-кампаніі свайго беларускамоўнага альбому «Грай» вырашыў пісацца па-беларуску як «Ляпіс Трубяцкі».

Дагэтуль назва гурта ў афіцыйных беларускамоўных прэс-рэлізах ды прэзэнтацыях беларускамоўных песень, у тым ліку і на «Тузіне Гітоў», пісалася як «Ляпіс Трубяцкой».

Але цяпер напісаньне вырашана было зьмяніць — на ўсёй прадукцыі, зьвязанай з беларускамоўным альбомам, напісана «Ляпіс Трубяцкі».

Прэс-аташэ гурта па Беларусі Зьміцер Безкаравайны ўдакладніў, што гэта і ёсьць афіцыйна прынятая на сёньня назва гурта ў беларускім варыянце.

Tuzin.fm. папрасіў пракамэнтаваць новае напісаньне гурта мовазнаўцу Зьмітра Саўку, суаўтара кнігі «Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў»: Гэта ня моўная праблема, а гістарычна-культурніцкая.

З аднаго боку, Трубяцкія — прозьвішча расейскага баярскага роду, таму тут трэба захаваць канчатак -ой, як гэта робіцца ў дачыненьні аднатыпных прозьвішчаў, напрыклад Талстой.

Аднак Трубяцкія выводзяцца з Гедзімінавічаў, таму іх можна разглядаць як фэномэн і беларускай гісторыі ды культуры.

Такім чынам, ёсьць падстава падаваць гэтае прозьвішча ў форме, уласьцівай беларускім прыметнікавым прозьвішчам, —Трубяцкі. Канчатковае разьвязаньне залежыць ад выбару самога гурта.

Так што выходзіць, што калі «Ляпісы» адчулі сябе да канца часткай беларускай гісторыі і культуры, тады і сталі «Трубяцкімі». З чым мы іх і віншуем!

Каментары7

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

На свабодзе Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі8

Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных9

Марыя Калеснікава выйшла на свабоду5

У Крычаве пасля аварыі пачалі аднаўляць ацяпленне

Бізнэсовец Сяргей Ботвіч, якога асудзілі за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж» у Беларусі, абвясціў галадоўку4

У Італіі злачынца спрабаваў схавацца, выдаючы сябе за пастуха ў дэкарацыях каляднай батлейкі

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць