Андрэй Расінскі. Кадры

Прытулак зла - 3, 2, 1

posterПРЫТУЛАК ЗЛА 3 (Обитель зла 3 / Resident Evil: Extinction)
ЗША – Нямеччына – Францыя – Вялікабрытанія – Аўстралія, 2007, каляровы, 94 хв.
Рэжысэр: Расэл Малкахі
Ролі выконваюць: Міла Ёвавіч, Одэд Фэр, Майк Епс, Алі Лартэр, Ян Глен, Спэнсэр Лок, Гары Гадсан
Жанр: Фантастычны зомбі-баявік паводле сцэнару Пола Андэрсана
Прэміі: Прэмія “Genie” за найлепшы гукавы мантаж, намінацыя на прэмію “Сатурн” за найлепшы грым – усяго 2 узнагароды й 3 намінацыі.
Адзнака: 4,5

Сусьветная эпідэмія пераўтварыла людзей у зомбі, зьнішчыла рэкі і занясла гарады пяском. У падземнай лябараторыі навукоўцы спрабуюць атрымаць сыроватку з клонаў Эліс (Міла Ёвавіч) – каб пазбавіць зомбі крыважэрных інстынктаў. А сама гераіня (ізноў Ёвавіч) вандруе па пустынях, дапамагае жывым – і станецца выратавальніцай чалавецтва.

Зомбі-гісторыя ў вэстэрнова-пясочным антуражы.

Расэл Малкахі крадзе ў Джорджа Рамэра клясычную сцэну з навучаным зомбі, пазычае зграю крумкачоў у Альфрэда Хічкока (каб спаліць іх тэлекінэзам) – і пераўтварае галоўнага нягодніка ў істоту з шчупальцамі. Але мёртвым кампутарным эфэктам да жывых арыгіналаў далёка.

Галоўнае ў фільме – напаўаголены фэтыш актрысы, апрануты ў летнюю калекцыю ад Мілы Ёвавіч – і памножаны шматлікімі копіямі. Сэансы ў менскіх кінатэатрах.

posterПРЫТУЛАК ЗЛА 2: Апакаліпсіс (Обитель зла 2: Апокалипсис / Resident Evil: Apocalypse)
Нямеччына – Францыя – Вялікабрытанія – Канада, 2004, каляровы, 94 хв. (98 пашыраная вэрсія)
Рэжысэр: Аляксандар Ўіт
Ролі выконваюць: Міла Ёвавіч, Сіена Гілары, Одэд Фэр, Томас Крэчман, Сафі Ваваса, Раз Адоці, Джарэд Гарыс, Ян Глен, Майк Епс
Жанр: Фантастычны зомбі-баявік паводле сцэнару Пола Андэрсана
Прэміі: Прэмія “Genie” за найлепшы гукавы мантаж, намінацыя на прэмію “Сатурн” за найлепшы грым – усяго 2 узнагароды й 3 намінацыі.
Адзнака: 5

Мястэчка Ракун захоплена зомбі. У навукоўцы, стваральніка зомбі-віруса – дачка хаваецца ў тутэйшае школе. Атрад на чале зь Эліс (Мілай Ёвавіч) адпраўляецца на вызваленьне дзіцяці…

Баявыя сцэны, страляніна, атакі жывых трупаў, палёты на матацыкле – і двубой гераіні з пачварынаю “Немезіс”, навучанай забіваць.

У параўнаньні зь першаю часткай – болей гульнёвых сутычак, але меней кіно.

Прытулак зла (2002)

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы5

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Усе навіны →
Усе навіны

Аятала Хаменеі ўпершыню за некалькі тыдняў з'явіўся на публіцы

Дэпутат Гайдукевіч заклікаў нападаць на апазіцыянераў за мяжой: Гэты ўчынак будзе залічаны пры вяртанні15

Што вядома пра сетку кол-цэнтраў, якія ўцюхвалі беларускім пенсіянерам біядабаўкі4

Жонка трактарыста ўразіла колькасцю сыроў і каўбас, якія падарылі мужу на працы32

Дажджы вяртаюцца. Але будзе цёпла

У Мінску колькасць немаўлят скарацілася на траціну проці 2020 года21

Расія засакрэціла амаль усю статыстыку па дэмаграфіі5

Пошук у Google зніжае крэатыўнасць — людзі пачынаюць думаць аднолькава

Італьянскі матацыкліст зрабіў сэлфі з медзведзянём. Пасля гэтага яго насмерць разарваў дарослы мядзведзь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы5

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць