Грамадства22

Касцёл: Мы з самага пачатку забяспечваем адвакацкую апеку ксяндзу Лазару

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні з 55-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларус (пункт 8):

У прыватнасці, у паведамленні з пасяджэння адзначаецца:

«Таксама Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч праінфармаваў удзельнікаў пасяджэння, што з самага пачатку арышту ксяндза Уладзіслава Лазара Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі забяспечвае святару адвакацкую апеку. У сувязі з вышэйсказаным уся іншая інфармацыя ў СМІ наконт адваката ў гэтай справе з’яўляецца недакладнай».

Пра арышт ксяндза Уладзіслава Лазара стала вядома ў канцы ліпеня.

Пазней, са спасылкай на Каталіцкі касцёл, стала вядома, што ксяндзу У. Лазару ставіцца ў віну перадача грошай і матэрыяльных каштоўнасцей чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысць іншай дзяржавы. Ён абвінавачваецца паводле п. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Яго крымінальная адказнасць вызначаецца п. 6 арт. 16 КК (садзейнічанне ў злачынстве), што прадугледжвае тэрмін пакарання ад 7 да 15 гадоў. Кс. У. Лазар ўтрымліваецца ў турме СІЗА КДБ у Мінску. Інфармацыю пра гэта распаўсюдзіла Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі 12 верасня.

Справа кс. Лазара абмяркоўвалася на сустрэчы Апостальскага нунцыя Клаўдыа Гуджэроці з Папам Францішкам, 25 кастрычніка нунцыя сустрэўся з Уладзіславам Лазарам у СІЗА КДБ.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе32

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ14

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі9

Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада27

Якія самыя дарагія карціны ў Нацыянальным мастацкім музеі4

Падчас пратэстаў у Іране загінула як мінімум 5000 чалавек1

На паказе кіно ў Мінску гледачы пабіліся і сталі аблівацца газіроўкай — што здарылася?18

Беларускія біятланісты не трапяць на Алімпіяду — нават у нейтральным статусе2

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе32

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць