Меркаванні5050

Пра Леніна і карысных ідыётаў

Піша Стась Карпаў.

Уладзімір Ілліч? Можна і я пра вас два слова скажу? Вы ляжыце, ляжыце. Не ўставайце. Я хутка.

Тыя, хто прапануе вас размножыць, Уладзімір Ілліч і панатыкаць на пастаментах на рагу кожнай вуліцы — гэта людзі са станам мозгу, падобным да вашага ў апошнія дні жыцця. Пра іх размаўляць не будзем. Хворым у нас — усюды дарога і месца ў тралейбусе. А тыя, хто перажывае, што вас, Уладзімір Ілліч, на майдане «маненечко того» — вось гэта цікавыя людзі. Праваабаронцы, актывісты, журналісты — інтэлігенцыя. Тая самая, можаце сабе уявіць, пра якую вы пісалі, што ў іх не мозг, а гаўно. Як з вамі цяпер не пагадзіцца?

У Захер-Мазоха такі тып арганізмаў быў апісаны? Людзі, якім хораша, калі балюча. Цяпер наша інтэлігенцыя — вось такая. Яе прадстаўнікі настолькі кайфуюць ад сваёй казачнай ліберальнасці і гуманнасці, што гатовыя за кошт добрых людзей мірыцца, ды што мірыцца — дапамагаць выжываць самаму пачварнаму гаўну тыпу… ну вы разумееце, Уладзімір Ілліч. Таму, якое загоніць іх пад плінтус, як толькі ў сваю кіпцюрыстую жменьку атрымае які-небудзь рычажок.

Ён іх херачыць-херачыць, херачыць-херачыць, а яны, мілыя, усё адно змагаюцца за права быдла пад старым ці новым сцягам знішчаць добрых людзей без-пе-ра-шкод-на.

Стаіць сабе помнік таму факту, што ў любы момант можна ўсё адабраць, падзяліць, кагосьці расстраляць — і за гэты сімвал, і за права тых, хто на яго моліцца, наша новая інтэлігенцыя, Уладзімір Ілліч, гатовая змагацца.

Права вырадкаў на Lebensraum абаронена канстытуцыяй і інтэлігенцыяй, Уладзімір Ілліч. Скажыце, ці не іх вы называлі карыснымі ідыётамі?

І вось вы ляжыце, Уладзімір Ілліч, носам у брукаванку. Не міргаеце. Пра што ты думаеш, крэйсер «Аўрора?» Я — дык думаю пра Галіча. Вы яго не засталі. А ён, між тым, вось што напісаў пра помнікі вашаму духоўнаму спадчынніку:

Утро родины нашей — розово,
Позывные летят, попискивая.
Восвояси уходит бронзовый,
Но лежат, притаившись, гипсовые.

Пусть до времени покалечены,
Но и в прахе хранят обличие.
Им бы, гипсовым, человечины —
Они вновь обретут величие!

И бьют барабаны!..
Бьют барабаны,
Бьют, бьют, бьют!

Апытанка

Каментары50

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы57

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

У Мінску са снегу зрабілі іглу ФОТАФАКТ4

У экіпажы затрыманага танкера расійскага ценявога флоту — 17 украінцаў20

Ва Уроцлаўскім заапарку маленькі алень напаў на вялізнага насарога ВІДЭА4

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы57

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць