Грамадства44

У Мінску са снегу зрабілі іглу ФОТАФАКТ

У адным з мінскіх мікрараёнаў заўважылі збудаванне са снегу, якое па сваёй ідэі нагадвае традыцыйнае жыллё паўночнаамерыканскіх эскімосаў — іглу.

Фота: threads.com/@maksim.vh

«Наткнуўся сёння падчас прабежкі на іглу: дзеці відавочна ўклалі душу ў гэтае будаўніцтва», — напісаў адзін з карыстальнікаў сацсеткі Threads.

Посмотреть в Threads

У каментарах яму адказалі, што гэта збудаванне са снегу — плён сумеснай творчасці дзяцей і дарослых:

«Гэта будаваў мой муж з дзецьмі (9 і 11 гадоў), а пад канец далучыўся ўвесь двор. Напярэдадні пабудавалі падобную, але меншую, недалёка на стадыёне, але раніцой знайшлі руіны. Таму гэтым разам муж звязаўся з уладальнікамі камер і пабудаваў проста пад імі. І вось, стаіць».

Сам мужчына-будаўнік падзяліўся падрабязнасцямі:

«Прыходзілі спачатку дарослыя з нашага дома дапамагаць, а потым дзятва яшчэ да вечара набегла з усяго раёна, чалавек з 15».

Іншы карыстальнік выклаў у каментарах кадры з самога працэсу стварэння гэтага эскімоскага іглу на беларускай глебе.

Фота: threads.com/@maksim.vh
Фота: threads.com/@maksim.vh

Каментары4

  • Эскімо
    09.01.2026
    Мы капалі хады ў сумётах, здаецца, у 77-м, падчас снежнае зімы. Але тады было прасцей: снег тады амаль не вывозілі, і яго было дахалеры.
  • 10.01.2026
    Эскімо, яшчэ ялінкі застаўшыся пасля святаў, ў якасці каркасаў ішлі.
  • 10.01.2026
    Гэта ня іглу . Больш нагадывае казачны палац . Іглу будуецца адным радам , па спіралі . Зверху да нізу . У гэтым яе асаблівасць. І " цэглы " ня прамавугольныя . Але ўсёроўна цудоўная праца.

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў9

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве прызямліўся санітарны самалёт, на борце якога можа знаходзіцца Адам Кадыраў. Следам сеў самалёт Рамзана Кадырава2

Беларуска палюе на традыцыйныя саматканыя посцілкі ва ўсёй краіне — паглядзіце, колькі экспанатаў яна ўжо выкупіла ў бабуль ФОТЫ4

«Ніводнага званка ўнутр». Як выглядае інтэрнэт у Іране і як краіна ўжо тыдзень жыве без яго падчас пратэстаў4

Блэр і Рубіа — сярод удзельнікаў «Рады міру» для Газы

Са старадаўняй Палыкавіцкай крыніцы забаранілі піць: яе некалі гаючая вада цяпер можа забіць9

Адміністрацыя Трампа разважае над стварэннем «Рады міру» для Украіны па прыкладзе Газы4

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі26

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў9

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць