Свет77

Азербайджан запускае газаправод у абход Расіі

У Баку адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання дамовы аб распрацоўцы газавага радовішча «Шах-Дэніз-2».

Газ з дна Каспія будзе дастаўляцца ў Еўропу праз Грузію, Турцыю і Грэцыю, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Кансорцыум, які распрацоўвае «Шах-Дэніз-2» таксама пабудуе Трансадрыятычны газаправод з Грэцыі ў Італію.

Будаўніцтва магістралі будзе каштаваць не менш чым у 28 млрд даляраў. На цырымоніі падпісання дамовы прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў, што «Шах-Дэніз-2» «зменіць энергетычную карту рэгіёна. Азербайджанскі газ зараз будзе паступаць на рынкі, што маюць найбольшую ў ім патрэбу».

На думку аналітыкаў, рашэнне кансорцыума пабудаваць Трансадрыятычны газаправод забівае апошні цвік у труну еўрапейскага праекта газаправода «Набука», які павінен быў завяршацца ў Аўстрыі.

У кансорцыум уваходзяць кампаніі ВР (аператар праекта), Statoil (Нарвегія), SOCAR (Азербайджан), «Лукойл» (Расія), Total (Францыя), NIOC (Іран) і TPAO (Турцыя).

Праўда, Statoil нечакана заявіла, што скарачае сваю долю ў кансорцыуме з 25,5% да 15,5%.

Кансорцыум спадзяецца да 2019 года здабываць на «Шах-Дэніз-2» 16 млрд кубаметраў газу ў год. 6 мільярдаў дастануцца Турцыі і Грузіі, астатняе будзе паступаць у Еўропу.

На дадзены момант Еўрапейскі Саюз імпартуе 60% неабходнага яму прыроднага газу, больш за чвэрць — з Расіі.

На цырымонію падпісання ў Баку прыбыў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Уільям Хейг. Яго рашэнне прыехаць у Азербайджан рэзка раскрытыкавалі праваабаронцы.

Amnesty International заявіла, што «становішча з правамі чалавека ў Азербайджане жудаснае, і ўрад пачаў агрэсіўна душыць свабоду слова».

Прадстаўнік брытанскага МЗС са свайго боку заявіў, што Лондан рэгулярна абмяркоўвае пытанне аб правах чалавека з уладамі Азербайджана.

Паводле дадзеных Amnesty International, прыкладна палова замежных інвестыцый у Азербайджане паступае з Вялікабрытаніі, у асноўным з-за асваення ВР газавых радовішчаў на Каспіі.

 

Каментары7

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

У Instagram больш не будзе скразнога шыфравання паведамленняў1

Румынскую песню для «Еўрабачання» раскрытыкавалі за «гламурызацыю сэксуальнага ўдушвання»5

Памёр Юрый Абдурахманаў2

Прэм'ер-міністр Бельгіі выказаўся за здзелку з Пуціным13

Міністр замежных спраў Ірана: Армузскі праліў закрыты толькі для ворагаў, астатнія могуць праходзіць

Стала вядома, за што год таму судзілі Вольгу Бондараву11

Іран стаў біць па аддзяленнях амерыканскіх банкаў на Блізкім Усходзе1

У Рэчыцкім раёне збіраюцца знесці прыпынак з адметнай мазаікай2

«Жанчыны спяшаюцца па касметыку, а я — па вуды». Медсястра з Віцебска больш за 15 гадоў займаецца рыбалкай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць