Грамадства

Палітвязень Уладзь Яроменак чакае нараджэння дачкі

У палітвязьня Ўладзя Яроменкі неўзабаве народзіцца дачка, паведаміла асабістую навіну жонка актывіста, перадае радыё «Свабода».

Цяжарная жонка Ўладзя Яроменкі Валянціна зрабіла ультрагукавое дасьледаваньне і цяпер дакладна ведае, што ў іх з Уладзем неўзабаве народзіцца дачка. Паводле Валянціны, муж гэтай навіне, пра якую пакуль ня ведае, будзе вельмі рады. Ад Уладзя Яроменкі за амаль два тыдні ягонага знаходжаньня ў ізалятары на Валадарскага прыйшло тры лісты. У апошнім лісьце ён паведаміў, што бачыўся ў вязьніцы з актывістам Васілём Парфянковым.

«Напісаў, што бачыў Парфянкова, той трымаецца. Уладзь просіць напісаць яму ліст. Гэта ўсё, што ён напісаў пра Парфянкова».

Валянціну непакоіць тое, што адвакат да яго так і не дапушчаны. Нібыта Яроменак не напісаў адпаведную заяву, але Валянціна ў гэтую прычыну ня верыць, бо мяркуе, што яе муж зь ягоным турэмным досьведам добра ведае пра тое, што адваката трэба выклікаць заявай. Паводле Валянціны, Уладзь напісаў у лісьце, што ўмовы на Валадарцы засталіся тыя ж, што і тры гады таму, калі ён туды трапіў пасьля Плошчы.

Уладзь Яроменак будзе адбываць тры месяцы ў арыштным доме ў Баранавічах. Актывіста «Маладога фронту» пакаралі за парушэньні правілаў прафіляктычнага нагляду. Паводле такога ж злачынства прысудзілі год калёніі і былому палітвязьню Васілю Парфянкову. На «Валадарцы» Васіль Парфянкоў чакае разгляду сваёй касацыйнай скаргі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?8

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Караль Наўроцкі наклаў вета на атрыманне крэдыту для мадэрнізацыі польскай арміі. Ва ўрадзе незадаволеныя13

У раёне Нацыянальнай бібліятэкі мужчына выйшаў з дому на тры гадзіны і не вяртаецца ўжо трэці дзень2

«Мне быццам нас*алі ў кубак, а потым затушылі туды недакуркі»: расіянка раскрытыкавала мінскі аэрапорт22

Каля Кангрэса ЗША паставілі статую Трампа ў абдымках Эпштэйна на носе «Тытаніка»4

У інтэрнэце папрасілі дапамогі французскай кавярні ў Мінску — у выніку раскупілі ўсё, нават круасаны па 8,5 рублёў4

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка13

Лукашэнка пахваліў Трампа і параіў адпусціць Мадура3

Трамп паабяцаў моцныя ўдары па Іране на наступным тыдні

Лукашэнка заявіў, што ўкраінскі беспілотнік упаў у раку і параніў жанчыну7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?8

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць