Літаратура1111

Ніл Гілевіч за сваю пенсію выдаў 23-тамовы збор твораў

Ніл Гілевіч, архіўнае фота

Напярэдадні Новага году выйшла апошняя кніга з 23-тамовага збору твораў Ніла Гілевіча, які народны паэт Беларусі выдаваў 10 гадоў за свой уласны кошт. У збор увайшлі рэчы, напісаныя больш як за 60 гадоў.

Укладаючы збор твораў, Ніл Гілевіч патрабавальна выбіраў найлепшае з напісанага. На жаль, кнігі выходзілі зусім невялікім накладам — некаторыя тамы толькі па 50–100 асобнікаў. Большую частку аўтар раздаваў родным, сябрам і знаёмым.

Паэт сьціпла адмовіўся гаварыць пра значнасьць завяршэньня працы над 23-тамовікам, палічыўшы, што пра вынік ягонай 10-гадовай працы найлепш распавядуць бліжэйшыя сябры і чытачы. Але адзначыў, што

гэта — ня поўны збор твораў і ня выбранае, а тыя творы, якія ён сам лічыць найлепшымі ў сваёй творчасьці.

Таксама Ніл Гілевіч пацьвердзіў, што ўсе выдадзеныя кнігі надрукаваў за сваю невялікую пэнсію:

«Гэта вялікі збор. Але ж гэта ня поўны акадэмічны збор, поўны збор пры жыцьці не выдаецца. Гэта проста вялікі збор. А поўны акадэмічны, можа, будзе налічваць і 33 тамы, а то і больш. Гэта я лепшае адбіраў. Яшчэ на 7–10 тамоў засталося за бортам.

Я гэты збор выдаў за сваю дохлую пэнсію.

Ніводнага рубля ніякі спонсар мне не даваў. Я ж чытаю навіны і ведаю, як паэты на 20, 30, 40 гадоў за мяне маладзейшыя езьдзяць па Эўропе, атрымліваюць ад спонсараў дапамогу. Вялікую дапамогу. А я — ні капейкі.

Я ўсе 23 тамы за гэтыя 10 гадоў выдаў за свае грошы. У мяне тры тамы выйшлі па 50 экзэмпляраў. Некалькі тамоў — па 70, некалькі — па 100. Самае большае — гэта 100 экзэмпляраў. Гэта ж насьмешка і зьдзек. Ну хоць бы 200, хоць бы 300. А дзе грошы ўзяць? Хто і дзе пачытае гэты збор? Толькі ў Нацыянальнай бібліятэцы. Бо астатняе я ўсё раздаў сваім родным і сябрам. А як жа?»

Літаратуразнаўца і сяброўка паэта Лідзія Савік у 2003 годзе прысутнічала на прэзэнтацыі праекту выданьня. Распавядаючы пра жанравую разнастайнасьць збору, яна кажа, што праца, праробленая Нілам Гілевічам падчас стварэньня 23-тамовіка, пад сілу хіба што цэламу літаратурнаму інстытуту:

«Найперш Ніл Гілевіч — паэт. Таму паэзія займае ажно шэсьць тамоў збору. Гэта вершы, вершаваны раман «Родныя дзеці», паэмы, сатыра і гумар, літаратурныя містыфікацыі, цыкль гістарычных паэмаў, казкі і загадкі для дзяцей. Тры тамы займаюць пераклады са славянскіх моваў: балгарскай, расейскай, украінскай, польскай, славенскай, сэрбскай, харвацкай, лужыцкай, македонскай, чэскай — усяго больш за 400 паэтаў. Ніл Сымонавіч ня проста пераклаў гэтыя вершы, а перастварыў іх на цудоўнай беларускай мове, увёўшы безьліч замежных паэтаў у беларускую літаратуру. Публіцыстыка, якая ўвайшла ў збор, — гэта прасякнуты болем роздум над сучасным жыцьцём, над становішчам нашай мовы, літаратуры і культуры. У публіцыстычных творах Ніл Сымонавіч вельмі сьмела і адкрыта гаворыць пра самыя надзённыя і балючыя праблемы грамадзтва, называючы імёны, агучваючы тое, што іншыя баяцца сказаць услых. Таксама

шмат ёсьць твораў празаічных, сярод якіх раман «Перажыўшы вайну», у якім паэт распавядае пра сваё дзяцінства і пра тое, што адбывалася падчас вайны ў яго роднай вёсцы; шчымлівая аповесьць-успамін «Разумная дзевачка», прысьвечаная жонцы паэта Ніне Іванаўне.

Таксама ў зборы — літаратуразнаўчыя і крытычныя працы, сабраны аўтарам фальклёр, запісы са сшыткаў, занатоўкі, рэплікі, моўныя жывінкі, прадмовы, выбраныя старонкі зь дзёньніка паэта, шмат-шмат чаго іншага».

Апошні том збору выдадзены пад нумарам 22, таму што 23-ці выйшаў раней.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу5

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

Здаровая ежа — шэрая, прэсная, непрыгожая, нясмачная? Гутарка з аўтаркай кнігі пра сняданкі

Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не змякчаць іх29

Стала вядома, куды адправяць давучвацца студэнтаў ліквідаванага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва

Трамп: Наступным лясне рэжым на Кубе19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць