Свет44

Інфармацыя пра тое, што дзядзьку Кім Чэн Ына скармілі сабакам, выявілася жартам

Крыніцай інфармацыі аб надзвычай жорсткім пакаранні дзядзькі лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына стаў сатырычны мікраблог,

на які спаслалася кітайская дзяржаўная газета Wen Wei Po. Пра тое, што зыходнае паведамленне апублікаваў карыстальнік, вядомы гумарыстычнымі выказваньнямі, піша ў сваім блогу праграміст Трэвар Паўэл.

Першае паведамленне аб тым, што Чан Сон Тхэка і яшчэ пецярых фігурантаў справы аб карупцыі пакаралі смерцю, кінуўшы на з'ядзенне 120 галодным сабакам, з'явілася ў блогу карыстальніка «Пхеньян Чой Сэнху» (Pyongyang Choi Seongho) на кітайскім сэрвісе Tencent Weibo 11 снежня 2013. Затым нататку, заснаваную на гэтым паведамленні, апублікавала кітайская дзяржаўная газета Wen Wei Po.

У выданні пры гэтым не напісалі, што блогер «Пхеньян Чой Сэнху» не толькі не з'яўляецца інфармаванай крыніцай, але вядомы сваімі сатырычнымі выказваннямі на адрас паўночнакарэйскага кіраўніцтва. У якасці шпалераў у мікраблогу выкарыстаная карцінка з намаляваным Кім Чэн Ынам, які паказвае непрыстойны жэст. 28 лістапада той жа карыстальнік у гонар Дня падзякі, які адзначаецца ў ЗША, напісаў, што ў гэты дзень трэба выказваць падзяку паўночнакарэйскаму лідару.

Паўэл падкрэслівае, што адзначаны блог сам па сабе не з'яўляецца арыгінальнай старонкай «Пхеньян Чой Сэнху», паколькі той выкарыстоўвае ў якасці асноўнага свой рахунак на сэрвісе Sina Weibo.

Паведамленні аб жорсткім пакаранні, якое ўжылі да Чан Сон Тхэка, пасля публікацыі ў Wen Wei Po разышліся ў многіх сусветных СМІ, нягледзячы на заявы праваабаронцаў пра тое, што падобныя метады з'яўляюцца празмернымі нават для КНДР. Да гэтага ў прэсе з'яўляліся звесткі аб тым, што карупцыянераў пакаралі смерцю з дапамогай зенітных кулямётаў у будынку Міністэрства дзяржбяспекі ў Пхеньяне.

Афіцыйна пра пакаранне смерцю Чан Сон Тхэка ў КНДР паведамілі 12 снежня, не прыводзячы дэталяў. Лідэр краіны Кім Чэн Ын пасля заўважыў, што такім чынам Працоўная партыя чысціцца ад фракцыянераў, што разбураюць яе адзінства. Дзядзьку кіраўніка КНДР абвінавацілі ў растраце дзяржаўных сродкаў і распусным ладзе жыцця.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы4

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Грузіі затрымалі двух беларусаў з наркотыкамі на мільён даляраў

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»14

Сын іранскага шаха Рэза Пехлеві заклікае да далейшых пратэстаў7

Найхаладней гэтай ноччу было на Бабруйшчыне1

Маладая бульба па нерэальнай цане: чым здзіўляе Камароўка ў студзеньскія маразы

У Маскве прызямліўся санітарны самалёт, на борце якога можа знаходзіцца Адам Кадыраў. Следам сеў самалёт Рамзана Кадырава2

Беларуска палюе на традыцыйныя саматканыя посцілкі ва ўсёй краіне — паглядзіце, колькі экспанатаў яна ўжо выкупіла ў бабуль ФОТЫ4

«Ніводнага званка ўнутр». Як выглядае інтэрнэт у Іране і як краіна ўжо тыдзень жыве без яго падчас пратэстаў4

Блэр і Рубіа — сярод удзельнікаў «Рады міру» для Газы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы4

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць