Грамадства11

Банду Марозава паўторна асудзілі да расстрэлу

Сёньня завяршыўся другі працэс над чальцамі гэтак званай «банды Марозава», якая дзейнічала ў Гомельскай вобласьці з сярэдзіны 1990‑ых.

Сёньня завяршыўся другі працэс над чальцамі гэтак званай «банды Марозава», якая дзейнічала ў Гомельскай вобласьці з сярэдзіны 1990‑ых гадоў. Калегія Вярхоўнага суду асудзіла С.Марозава і І.Данчанку да вышэйшай меры пакараньня — расстрэлу.

Іх прызналі вінаватымі ў некалькіх забойствах. Чальцоў банды В. Зайцава, А.Семчанку, Д.Сідарэнку, А. Астрацова‑Гутыру асудзілі на 20 гадоў зьняволеньня, зь якіх 5 гадоў яны адбудуць у турме, а 15 ў калёніі. А.Джумаў асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня.

Гэта ўжо другі працэс над С.Марозавым і ягонымі саўдзельнікамі. У сьнежні 2006 года быў вынесены прысуд болей як 20 чальцам банды. Тады да сьмяротнага пакараньня былі асуджаныя С.Марозаў, І.Данчанка і В.Гарбаты.

Працэс праходзіў ў менскім сьледчым ізалятары за зачыненымі дзьвярыма. Прадстаўнік пракуратуры Эльдар Сафараў патлумачыў закрытасьць працэсу «неабходнасьцю гарантаваць бясьпеку ўдзельнікаў працэсу». Адметна, што сваякоў асуджаных не пусьцілі нават на агалошваньне прысуду. У зале, дзе праходзіў працэс, забаранілі тэле і фотаздымкі.

Паводле Э. Сафарава, ніхто з асуджаных за забойства не прызнаў сябе вінаватым. Прадстаўнік пракуратуры паведаміў, што працягваюцца пошукі былых супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія ўваходзілі ў банду С.Марозава і схаваліся пасьля яго арышту.

Беларусь — адзіная ў Эўропе краіна, дзе ужываецца сьмяротная кара. З 2003 года да расстрэлу ў Беларусі былі асуджаны 23 чалавекі.

Радыё Свабода

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

Ці могуць іранскія ракеты пагражаць Парыжу, Берліну і Лондану?

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў7

Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі2

«Советская Белоруссия» адказала на прызнанне сябе экстрэмісцкай пакаянным лістом7

«Тэлефон, цацкі новыя, коцік». Беларус паказаў вясковую прыбіральню і скарыў тыкток3

У Калумбіі разбіўся самалёт з больш чым сотняй вайскоўцаў на борце

Пуцін канстатаваў пачатак спаду расійскай эканомікі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць