Спорт

Беларусь ужо сёння возьме ўдзел ў сваім «Еўрабачанні» ў Даніі

У суботу ў мінскай Ратушы адбыліся ўрачыстыя праводзіны мужчынскай зборнай Беларусі на чэмпіянат Еўропы па гандболе, што пачынаецца ў Даніі ўжо сёння матчамі Ісландыя — Нарвегія ды Чэхія — Аўстрыя.

16 фактычна найлепшых камандаў свету (менавіта так, бо мужчынскія каманды Еўропы на галаву вышэйшыя за астатнія кантыненты) разбітыя на чатыры групы:

А: Чэхія, Аўстрыя, Данія (дзеючы чэмпіён Еўропы), Македонія.

В: Ісландыя, Нарвегія, Іспанія (дзеючы чэмпіён свету), Венгрыя.

С: Сербія, Польшча, Францыя, Расія.

D: Беларусь, Харватыя, Швецыя, Чарнагорыя.

Першы матч падапечныя Юрыя Шаўцова згуляюць у панядзелак з Харватыяй (пачатак у 20:00).

Харваты былі нашымі супернікамі год назад у 1/8 фіналу чэмпіянату свету ў Іспаніі, і беларусы прайгралі 24:33 (першы тайм наогул быў без шанцаў — 9:21).

У сераду беларусы згуляюць са Швецыяй (пачатак у 22:15), у пятніцу — ці не самы важны для нас матч у групе — з Чарнагорыяй (22:15), якая выбіла ў плэй-оф папярэдняга турніру зборную Германіі.

У наступны раўнд выходзяць па тры каманды. Каманды групы D далучацца да трох камандаў з групы С.

У выніку турнір будзе разбіты на дзве шасцёркі, і зборныя правядуць 19, 21 і 23 студзеня яшчэ тры гульні.

Затым — паўфіналы (чвэрцьфіналаў не будзе), а таксама матч за 5-е месца, фінал пройдзе 26 студзеня.

Каб трапіць на чэмпіянат свету, што пройдзе ў 2015 г. у Катары, трэба трапіць у лік трох найлепшых камандаў.

Учора, 11 студзеня, лідар зборнай Беларусі Сяргей Рутэнка адказаў на пытанні журналістаў:

— Ваша думка пра супернікаў? З чым прыйдзецца сутыкнуцца зборнай Беларусі ў Даніі?

— Калі коратка, то з хуткім, дынамічным гандболам. Усе тры каманды нашай групы яго вызнаюць. Спадзяюся, што з чарнагорскім варыянтам мы дамо рады. Хоць апошні чэмпіянат свету паказаў, што з гэтай зборнай будзе таксама вельмі цяжка.

— Хто ваш галоўны супернік на чэмпіянаце?

— Мяркую, што Чарнагорыя. Будзем старацца зачапіць шведаў. З харватамі, вядома, будзе цяжка, але таксама будзем змагацца.

— Кажуць, што ў паўднёвых народаў высокая самасвядомасць. Што гатовыя супрацьпаставіць?

— Дысцыпліну.

— Зборную Беларусі можна назваць камандай сярэдняга еўрапейскага ўзроўню?

— Так. Два топ-турніры, якія мы згулялі, дазваляюць так казаць. Але, шчыра кажучы, не хочацца хадзіць толькі ў серадняках.

Матчы зборнай Беларусі будзе паказваць у жывым эфіры тэлеканал «Беларусь-2». Такім чынам першы матч у панядзелак, 13 студзеня, у 20:00, матч супраць Харватыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?7

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне быццам нас*алі ў кубак, а потым затушылі туды недакуркі»: расіянка раскрытыкавала мінскі аэрапорт22

Каля Кангрэса ЗША паставілі статую Трампа ў абдымках Эпштэйна на носе «Тытаніка»4

У інтэрнэце папрасілі дапамогі французскай кавярні ў Мінску — у выніку раскупілі ўсё, нават круасаны па 8,5 рублёў4

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка13

Лукашэнка пахваліў Трампа і параіў адпусціць Мадура3

Трамп паабяцаў моцныя ўдары па Іране на наступным тыдні

Лукашэнка заявіў, што ўкраінскі беспілотнік упаў у раку і параніў жанчыну7

«Бяру ўсё, што па зніжках». Беларуская пенсіянерка распавяла, што можа сабе дазволіць у эміграцыі ў Варшаве8

Алана Гебрэмарыям расказала, чым будзе адрознівацца новае аб’яднанне палітзняволеных жанчын10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?7

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць