Грамадства55

У Віцебску адбылося ўрачыстае пасвячэнне новага біскупа. Яго параўноўваюць з папам Францішкам 

У віцебскім кафедральным касцёле Езуса Міласэрнага 18 студзеня адбылася вялікая ўрачыстасць - біскупскае пасвячэнне. Новым кіраўніком і духоўным пастырам Віцебскай дыяцэзіі з гэтага дня стаў адзін з самых маладых каталіцкіх біскупаў у свеце – 41-гадовы Алег Буткевіч, былы пробашч парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску. 

Iмшу, падчас якой адбылося біскупскае пасвячэнне, узначаліў апостальскі нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроцці. Яму дапамагалі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і старшыня Канферэнцыі біскупаў Аляксандр Кашкевіч

У святарскім асяродку пра біскупа-намінанта гаварылі, што гэта надзвычай сціплы чалавек. «Гэта — беларускі эквівалент папы Францішка. Невялікі пакойчык (нават не кватэра!) — гэта ўся ягоная «плябанія»; ксёндз Алег вельмі просты і непасрэдны ў кантактах з людзьмі, дужа ўразлівы на патрэбы бедных, з добрым сэрцам і добрым вухам (адораны музычнымі і вакальнымі здольнасцямі). Апроч таго — рэгулярны госць ва ўніверсітэце імя Машэрава і ў Старасельскай школе пад Віцебскам (яго выступы заўжды карысталіся вялікім попытам у студэнтаў і вучняў), удзельнік тэле- і радыёперадач, і гэта пры тым, што ўвесь час на яго плячах была цяжкая праца па адбудове касцёла Святога Антонія. Наскрозь беларускамоўны і прасякнуты любоўю да Беларусі»,  так пра яго выказаўся каталіцкі публіцыст Пётр Рудкоўскі.

Радуюцца і вернікі: «Новы біскуп — надзвычай моцны вернік, сапраўдны прыклад для іншых. А да таго ж ён малады, энергічны і свой, тутэйшы. Ён жа наш зямляк, браслаўскі, беларускі чалавек. Родную мову выдатна ведае і размаўляе толькі на ёй. А якія ён цудоўныя пропаведзі прамаўляе! Проста ў самае сэрца б'е сваім словам!»

***

Біскуп Алег Буткевіч нарадзіўся 18 сакавіка 1972 года ў вёсцы Герасімова Браслаўскага раёна. Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. У 1994 годзе, паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. 

Святарскае пасвячэнне прыняў у 2000 годзе. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў Наваполацку і Міёрах, пробашча парафіі ў Бешанковічах і Уле. Напрацягу дзесяці гадоў, з 2003 года, быў пробашчам парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску і дэканам дэканату Віцебск-паўночны.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць