Грамадства55

Да мінус 30: МНС нагадвае, як не замерзнуць — правілы выжывання

У выходныя ў Беларусі месцамі чакаецца да мінус 30 градусаў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях заклікае да павышанай асцярожнасці.

Асноўныя небяспекі падчас маразоў для чалавека — пераахаладжэнне арганізма і абмаражэнне. У моцныя маразы таксама магчымыя аварыі на сістэмах жыццезабеспячэння, парушэнні ў працы дарожна-камунальных службаў, у працы транспарту. Павялічваецца колькасць пажараў у жылым сектары.

Асабліва трэба баяцца абмаражэнняў — пашкоджанняў якой-небудзь часткі цела (аж да амярцвення) з-за ўздзеяння нізкіх тэмператур.

Абмаражэнне, як правіла, суправаджаецца агульным пераахаладжэннем і часцей за ўсё закранае вушы, нос, пальцы рук і ног.

Прычыны, якія спрыяюць абмаражэнню, — цеснае і сырое адзенне і абутак, фізічная стома, голад, вымушанае доўгае нерухомае становішча, папярэдняя холадавая траўма, аслабленне арганізма ў выніку перанесеных захворванняў, потныя ногі, хранічныя захворванні сасудаў ніжніх канцавін і сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Паводле статыстыкі, цяжкія абмаражэнні, якія прывялі да ампутацыі канечнасцяў, нярэдка адбываюцца ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Піць алкаголь на марозе вельмі небяспечна. Алкагольнае ап'яненне выклікае вялікую страту цяпла, пры гэтым ствараючы ілюзію камфорту. Таксама ў холад лепш не курыць — курэнне змяншае перыферыйную цыркуляцыю крыві.

На марозе варта пазбягаць кантакту голай скуры з металам, у тым ліку лепш не насіць металічных (у тым ліку залатых, сярэбраных) упрыгожванняў — пярсцёнкаў, завушніц і г.д. Метал астывае значна хутчэй за цела і магчыма прыліпанне да скуры з болевымі адчуваннямі і халадовымі траўмамі. Пярсцёнкі на пальцах да таго ж абцяжарваюць нармальную цыркуляцыю крыві.

Найбольш схільныя да пераахаладжэння і абмаражэння дзеці і пажылыя людзі.

Падчас прагулкі ў моцны мароз будзе не лішнім захапіць з сабой пару зменных рукавіц і тэрмас з гарачай гарбатай. Адпускаючы дзяцей гуляць у мароз на вуліцы, дарослыя павінны памятаць, што яму трэба кожныя 15-20 хвілін вяртацца ў цяпло і сагравацца.

У МНС настойліва рэкамендуюць з усёй адказнасцю паставіцца да выбару адзення ў такое надвор'е.

«Трэба памятаць, што цяпло ўтрымлівае паветра. Чым больш праслоек паветра пад адзеннем, тым лепш. Аднак быць зусім як «капуста» таксама дрэнна — гэта стрымлівае рух. Добрыя любыя «пухнатыя» тканіны, дзе добра ўтрымліваецца паветра», — распавялі ў МНС.

Абутак не павінен быць цесным — гэта пагоршыць цыркуляцыю крыві ў нагах, якая нясе цяпло. Пальцы павінны свабодна рухацца.

Абутак таксама лепш начысціць тлустым крэмам - гэта не дасць яму прамокнуць і захавае ногі сухімі.

Праз рукі можна страціць да 17% цяпла, таму вельмі важна насіць пальчаткі, а яшчэ лепш — рукавіцы.

Таксама важна мець шапку і шалік. Тыя ўчасткі скуры, якія засталіся не закрытымі, трэба памазаць тлустым крэмам.

Каментары5

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць