Лідар фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк адмовіўся ад прапановы прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ўзначаліць Кабмін.
Пра гэта паведаміла міністр юстыцыі Алена Лукаш па выніках перамоваў лідараў апазіцыі з прэзідэнтам Украіны, якія працягваліся больш за 4 гадзіны, паведамляе Украінская праўда
«Бакі дамовіліся аб уключэнні ў парадак дня пытанне адказнасці ўрада», — паведаміла кіраўнік міністэрства, адзначыўшы, што Яцанюк ўзначаліць урад згоды не даў.
Яцанюк не захацеў замяніць Мікалая Азарава. Пра гэта паведамляе Украінская праўда.
Нагадаем, што ў суботу прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч прапанаваў аднаму з лідараў апазіцыі Арсеню Яцанюку ўзначаліць урад.
Яцанюк тады адказу не даў, сказаўшы, што патрэбны шырэйшыя кансультацыі. Пазней прадстаўнікі Партыі рэгіёнаў заявілі. што апазіцыя павінна вызначыцца да аўторка, калі будзе пасяджэнне Вярхоўнай Рады.
Сёння вечарам адбыўся чарговы тур перамоваў Януковіча з лідарамі апазіцыі.
Каментары