Грамадства1818

Рыжанкоў не паляцеў на Раду міру, бо яму не далі візу

МЗС Беларусі паведаміла, што амерыканскія ўлады не выдалі візы беларускай дэлегацыі для ўдзелу ў Радзе міру. Пры гэтым у прэс-службе ведамства адзначылі, што ўсе неабходныя дакументы былі пададзеныя загадзя.

Максім Рыжанкоў. Фота: Russian Foreign Ministry Anadolu via Getty Images

«Беларускі бок аператыўна праінфармаваў арганізатараў мерапрыемства пра тое, што па рашэнні кіраўніка дзяржавы нашу краіну прадставіць міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў. Усе неабходныя паведамленні былі накіраваныя амерыканскім пратакольным службам у вызначаным парадку, дакументы для афармлення віз былі пададзены загадзя. Аднак, нягледзячы на выкананне ўсіх патрабаваных працэдур з нашага боку, візы нашай дэлегацыі выдадзеныя не былі. У гэтай сітуацыі ўзнікае заканамернае пытанне: пра які мір і пра якую паслядоўнасць можа ісці гаворка, калі нават базавыя фармальнасці для нашага ўдзелу не былі выкананы арганізатарамі?», — заявіў МЗС.

Таксама ведамства нагадала, што першапачаткова запрашэнне на ўдзел у Радзе міру ад Трампа было накіравана кіраўніку Беларусі.

Каментары18

  • Беларус
    19.02.2026
    Грамадзяне Беларусі сёння атрымліваюць візы ў Польшчы ці Літве. Цікава, як бы ён даехаў да амбасады ЗША?

    [Зрэдагавана]
  • Гэ
    19.02.2026
    Так и польской визы не оказалось, чтобы в Варшаве податься? Во лолх
  • Шептунец
    19.02.2026
    , ой, накажет за враньё мистер писмейкер, ой поставит в угол как латиноса.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомельскім ЗАГСе расказалі пра самае незвычайнае вяселле: раніцай пасля першай шлюбнай ночы жаніх збег з падоранымі грашыма2

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко6

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць