Здарэнні

Дырэктар буйнога сурагатнага агенцтва трапіла пад следства

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара агенцтва «Суркансалт» Аксаны Калясень. Ёй інкрымінуецца незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць і правядзенне незаконных працэдур штучнага апладнення.

Аксана Калясень вельмі вядомая ў Беларусі ў сувязі з яе дзейнасцю. Па сутнасці, яна адзіная з усіх, хто займаецца ў Беларусі суправаджэннем паслуг сурагатнага мацярынства і пры гэтым не хавае гэтага. Агенцтва «Суркансалт» — першая кампанія ў Беларусі, якая спецыялізуецца на праграмах сурагатнага мацярынства для дапамогі генетычным бацькам. Яно пачало сваю дзейнасць яшчэ ў 2007 годзе, як толькі сурагатнае мацярынства было дазволена на тэрыторыі Беларусі. Напэўна, менавіта таму Аксана Калясень ахвотна мела зносіны з журналістамі і нават называла канкрэтныя дадзеныя: колькі плацяць сурагатным маці, колькі агенцтва заключае ў год дамоваў і г.д.

Як казала раней Аксана Калясень у інтэрв'ю парталу tut.by, сурагатным маці ў Беларусі плацяць каля 15 тысяч даляраў за адно дзіця, плюс 500 даляраў у месяц на ўтрыманне маці на час цяжарнасці. За год агенцтва складала некалькі дзясяткаў такіх дамоваў.

У адрозненне ад Аксаны Калясень, усе астатнія ўдзельнікі гэтага спецыфічнага рынку аддавалі перавагу маўчаць і залішне не асвятляць сваю дзейнасць. Менавіта ў сувязі з гэтым журналісты меркавалі, што агенцтва «Суркансалт» не толькі найбуйнейшае ў Беларусі, але фактычна адзінае, якое працуе легальна і адкрыта. Аднак, як зараз высвятляецца, тут могуць быць свае нюансы.

Як паведамілі «Ежедневніку» ў Следчым камітэце Беларусі, аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па агенцтве «Суркансалт» былі праведзены Галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Вынікам гэтых мерапрыемстваў і стала завядзенне крымінальнай справы. Прычым, мяркуючы па першых выніках распачатага расследавання, сурагатны скандал можа закрануць не толькі Аксану Калясень, але і структуры Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Паводле папярэдніх дадзеных, дырэктару агенцтва «Суркансалт» інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па ч.2 арт.233 Крымінальнага кодэкса Беларусі (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, спалучаная з атрыманнем прыбытку ў асабліва буйным памеры). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Калі верыць звесткам праваахоўнікаў, Аксана Калясень з ліпеня 2010 года па студзень 2014 г. займалася прадпрымальніцкай дзейнасцю па суправаджэнні праграм сурагатнага мацярынства, не маючы для гэтага спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі). За дадзены перыяд падазраваная атрымала ад сваёй незаконнай дзейнасці прыбытак у памеры больш за 280 мільёнаў рублёў.

Тут трэба адзначыць, што, згодна з беларускім заканадаўствам, падбор сурагатных маці і суправаджэнне праграмы ліцэнзаванню не падлягаюць. І ў дадзеным выпадку прэтэнзіі ёсць толькі да аднаго аспекту дзейнасці агенцтва — штучнага апладнення сурагатных маці.

Па дадзеных праваахоўнікаў, Аксана Калясень незаконна займалася менавіта гэтым відам дзейнасці, выкарыстоўваючы для юрыдычнага прыкрыцця кампаніі, у якіх з'яўлялася заснавальніцай. Гаворка ідзе аб ТАА «Юргрупцэнтр» і ПГВУП «Вудполбел». Больш за тое, калі верыць звесткам Следчага камітэта, яна была затрыманая аператыўнікамі пры чарговай спробе незаконнага апладнення, якая праводзілася на тэрыторыі УЗ «Дзяржынская ЦРБ».

Між тым у рэгістратуры дадзенай бальніцы «Ежедневніку» заявілі, што ў іх не аказваюцца паслугі па ЭКА. Галоўны доктар УЗ «Дзяржынская ЦРБ» Уладзімір Губаш таксама пацвердзіў гэтую інфармацыю. Паводле яго слоў, ён не знаёмы з Аксанай Калясень і нават не ўяўляе, якім чынам на тэрыторыі бальніцы яна магла аказваць камусьці паслугі па штучным апладненні.

У самым агенцтве «Суркансалт» «Ежедневніку» паведамілі, што на дадзены момант Аксана Калясень знаходзіцца на волі (пасля кароткага затрымання яе адпусцілі), але хварэе. Аднак адносна сутнасці прэтэнзій Следчага камітэта Аксана катэгарычна адмаўляецца з кім-небудзь гутарыць. У агенцтве толькі растлумачылі, што не лічаць абвінавачванні праваахоўнікаў абгрунтаванымі і што ніхто ў іх не займаўся незаконнымі паслугамі па ЭКА.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі39

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Заплацілі па 70 даляраў. Хто здымаў удзельнікаў Дня Волі ў Вільні для беларускіх спецслужбаў45

«Атрутай упрыгожылі клумбу»: працяг гісторыі са знойдзеным пацучыным ядам у Мінску3

Прэм'ер Літвы: Можна разгледзець сустрэчу з Беларуссю на ўзроўні віцэ-міністраў, але ў Вільні ёсць умовы15

Браты-славяне прадалі Пятрухіну машыну за $1350. Аказалася, абсалютнае ламачча41

Пальчыс пра Латыпава: Ён у вельмі дрэнным стане, суіцыдальныя думкі, 1,5 года адзіночкі4

На мінскім пераходзе заўважылі дзіўную кнопку «для баскетбалістаў». Вось што гэта аказалася2

У Брэсцкім раёне на будаўнікоў упала пліта

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі39

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць