Грамадства77

Экс-футбаліст «Дынама-Мінск», які жыве ў Кіеве, пра Майдан: Народ стаміўся ад складанага жыцця, кіраўніцтва краіны

Экс-футбаліст мінскага «Дынама» Аляксандр Данілаў, які жыве з сям'ёй у Кіеве, — пра тое, навошта ўкраінцы робяць рэвалюцыю.

— Вам спакойна ў Кіеве?

— Абсалютна. Беспарадкі і ўся дзвіжуха праходзяць толькі ў цэнтры горада. Астатнія раёны жывуць спакойным жыццём. Нават не адчуваецца чагосьці асаблівага. Вядома, вакол Еўрамайдану шмат шуміхі. Усе яго абмяркоўваюць, нешта кажуць з гэтай нагоды.

Пры гэтым народ рэгулярна ходзіць на працу. Школы, дзіцячыя сады, крамы, іншыя ўстановы функцыянуюць у штатным рэжыме.

— Вам даводзілася бываць на Еўрамайдане?

— Я не хадзіў на мітынгі. Займаюся рашэннем больш важных для сябе пытанняў. Але прыходзілася праязджаць на машыне па цэнтральнай частцы горада.

— Што вы бачылі?

— Бачыў людзей у камуфляжы і касках, пабітую плітку, як шыны гараць. Становішча не выклікае станоўчых эмоцый. Нават не ведаю, што сказаць з гэтай нагоды. У гэтай сітуацыі я за ўкраінскі народ! Праўда, давайце не будзем закранаць палітычныя пытанні.

— Добра. Скажыце, вы нармальна перасоўваліся на машыне па цэнтры Кіева?

— Апошнія тры дні я не быў у сталіцы. Да гэтага абсалютна бесперашкодна можна было праехаць па тым жа Хрышчаціку і вуліцы Грушэўскага. Праўда, зараз сябры распавядаюць, што рух у гэтых раёнах пачынае перакрывацца салдатамі і супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Зараз туды проста так не пройдзеш.

— Вы былі сведкам беспарадкаў у Кіеве?

- Калі праязджаў міма мітынгоўцаў днём, усё было спакойна. Звычайна актыўныя дзеянні пачынаюцца бліжэй да ночы.

Бойкі паміж праваахоўнымі органамі і народам — гэта страшна.

— Бліжэй да вечара просіце жонку і дзяцей заставацца дома?

— За родных не баюся. Яны ўсе самі разумеюць. Калі прыязджаў у Беларусь да бацькоў, яны жахаліся, нагледзеўшыся тэлевізара. Кажуць, маўляў, у вас там вайна, як вы жывяце?

Ведаю, многія беларусы баяцца ехаць на адпачынак праз Кіеў. Ім можна нічога не баяцца.

Калі жывеш у раёне левага берага Кіева, там наогул нічога не чуваць.

Адзначу, што людзям ва Украіне не абыякавы лёс свайго народа. Многія кіяўляне ходзяць на акцыі пратэсту. Пры гэтым жыццё ў горадзе зусім не змянілася. У Кіеве няма хаосу.

Цікавасць да Еўрамайдану і шуміха вакол яго выкліканыя уплывам СМІ.

— Добра, калі так. Як вы ставіцеся да таго, што кіеўскі стадыён імя Лабаноўскага сур'ёзна пацярпеў падчас беспарадкаў?

— У ходзе Еўрамайдана змяшалася ўсё: футбол, палітыка …

Праўда, больш перажываю за людзей, якія вядуць барацьбу за сваё меркаванне, волю народа. Яны атрымліваюць траўмы, рызыкуюць сваім здароўем, а часам жыццём.

Падчас акцый пратэсту зафіксавана некалькі смяротных выпадкаў. Гэта жудасна!

Вуліцы, стадыёны, тратуары — усё гэта адрэстаўруюць. Пра гэта ніхто не думае. Траты на іх рамонт нішто ў параўнанні з чалавечымі жыццямі.

— На Еўрамайдане загінуў беларус …

— Гучаць думкі, што дарэмна ён туды паехаў. Але кожны чалавек вольны паступаць, як лічыць патрэбным. Асабістая справа кожнага, ісці на Еўрамайдан ці не.

Хтосьці лічыць патрэбным прыехаць і падтрымаць ўкраінскі народ. Гэта нармальна. Хто не хоча гэтага рабіць — застаецца дома і сочыць за сітуацыяй з боку. Гэта таксама нармальна. Хочацца, каб усё хутчэй скончылася. Галоўнае, каб не было пагрозы чалавечым жыццям. А такія дробязі, як, напрыклад, перайменаванне хакейнага клуба «Беркут» у «Фенікс», адыходзяць на задні план.

— Акцыі пратэсту працягваюцца ўжо больш за два месяцы. Украіна стамілася ад гэтага?

— Народ стаміўся ад складанага жыцця, кіраўніцтва краіны. Жыхары Кіева не разважаюць: стаміліся яны ці не. Украінцы змагаюцца за адну агульную ідэю. Яны хочуць, каб урад іх пачуў, каб у краіне нарэшце нешта змянілася. Я ні разу не чуў, каб людзі гаварылі, што ім надакучыла стаяць на Майдане. Зараз украінскі народ згуртаваўся. Яны дапамагаюць адзін аднаму і спрабуюць змяніць сваё жыццё да лепшага.

- Вы падтрымліваеце Евромайдан?

- У кожнага свае погляды на гэтую сітуацыю. Я не паглыбляюся ў палітыку. Праўда, падтрымліваю народ Украіны. Можна сказаць, я сам з'яўляюся яго часткай. Пры гэтым не асуджаю ні адну з бакоў у канфлікце.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было5

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа сказаў, што Коўл пытаўся ў яго пра магчымасць аднаўлення палітычнага дыялогу з Мінскам4

СБУ ліквідавала кілера ГРУ і раскрыла варожую сетку2

Сусветныя аўтавытворцы адзін за адным страчваюць прыбытак. Ва ўсім вінаваты пераход на электрамабілі?14

Прышпіленую сцюардэсу выкінула за 100 м з самалёта падчас авіякатастрофы ў Нью-Ёрку. Яна выжыла2

Ynet: Вярхоўны лідар Ірана пагадзіўся на перамовы з ЗША3

Малдова на мяжы энергетычнага крызісу з-за ўдараў Расіі па Украіне — краіна рыхтуецца да надзвычайнага становішча

Аляксандр Саладуха прызнаўся ў любові да нятопавага беларускага футбольнага клуба

«На Каменнай Горцы жыву. Спала выдатна». Пад ролікі пра дрон нагналі тых самых ботаў3

Пяткевіч падарыла Віктару Лукашэнку выцінанку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было5

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць