«ЯнукоВІЧ», «Цётушкі vs. Цітушкі» — адэскія мастакі падтрымалі Майдан карцінамі
Адэса лічыцца адной з апораў партыі Януковіча. За яго там галасавалі 60% выбарцаў. Але адэскія мастакі і інтэрнаўты даказваюць, што гэта не так. За тры месяцы Майдана яны зладзілі ўжо некалькі яскравых акцый. «Цётушкі vs. Цітушкі» — праект ад жанчын-мастакоў пад кіраўніцтвам Наталлі Учанінай і праект народнай творчасці «ЯнукоВІЧ» пад куратарствам Сяргея Бакуменкі праходзілі проста на адэскім Еўрамайдане, што размясціўся пад помнікам Дзюку дэ Рышэльё.
«Наша Ніва» прапануе вам самыя цікавыя работы з выставы.
Каментары