Усяго патроху33

Фраза пасла «Ірландскія ўкраінцы не рускія» на ТВ заела на 10 хвілін

Фраза «Irish Ukrainians, not Russians» («Ірландскія украінцы не рускія») больш за 10 хвілін бесперапынна паўтаралася ў эфіры тэлебачання Ірландыі ўвечары ў мінулы панядзелак. Пацешны тэхнічны збой адбыўся на канале RTE One падчас эфіру перадачы Prime Time.

Накладка здарылася падчас інтэрв'ю расейскага амбасадара ў Ірландыі Максіма Пяшкова. Гук раптам заела на прамоўленай ім фразе, як на старой пласцінцы, хоць відэакарцінка працягнула мяняцца. Здавалася, што гэта доўжыцца вечнасць. Па адных дадзеных, гэта працягвалася каля 10 хвілін, па іншых — усе 15. Independent.ie піша, што гук нарэшце «ажыў», калі пачалася рэклама.

Карыстальнікі Twitter імгненна падхапілі і развілі сюжэт, суправаджаючы яго хэштэгам # irishukrainiansnotrussians. Была, у прыватнасці, агучана здагадка, што на фоне апошніх падзей ва Украіне была захоплена Ірландыя і яе жыхароў цяпер такім чынам замбіруюць, магчыма, паказваючы новага лідара, перадае BBC.

Іншыя карыстальнікі паспелі зрабіць музычны рэмікс з гэтай фразай, а трэція — прапанавалі вылучыць атрыманую кампазіцыю на «Еўрабачанне»:

Між тым, тэлеканал RTЕ атрымаў шмат пытанняў і скаргаў з нагоды інцыдэнту і ў аўторак вечарам афіцыйна папрасіў прабачэння, патлумачыўшы, што «глюк» адбыўся з-за збою новага абсталявання. Тэлеканал удакладніў, што поўная версія інтэрв'ю з расійскім паслом будзе даступная пазней на сайце.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Фядута пра Ігара Аліневіча: Спрачацца было бессэнсоўна. Але мы працягвалі гэта рабіць, з перапынкамі на допыты і ператрусы2

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў працу ў піцерскай фірме18

У найстарэйшым нацыянальным парку Афрыкі нарадзілася пара сімпатычных рэдкіх горных гарыл

Севярынец расказаў, як яго адпусцілі з СІЗА на тры дні дадому. А ён сумленна вярнуўся ў камеру10

«Белавія» аднавіла палёты ў Ізраіль1

Тром мытнікам, якіх судзілі за здраду дзяржаве, далі гіганцкія тэрміны5

За Мадура сачылі мікрадроны памерам з насякомае?1

Натхнёныя «Аземпікам» фармкампаніі ўступілі ў гонку па распрацоўцы аналагаў для жывёл

Беларуская IT-кампанія адправіла літоўскі экіпаж на ралі «Дакар-2025»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць