Свет44

Ірак пачаў нацыяналізацыю найбуйнейшага замежнага актыву «Лукойла»

Урад Ірака зацвердзіў план нацыяналізацыі аперацый на нафтавым радовішчы «Заходняя Курна — 2», якое на 75% належыць расійскаму «Лукойлу» і з’яўляецца яго найбуйнейшым замежным актывам, паведамляе Reuters.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Thierry Monasse/Getty Images

На працягу года кіраванне радовішчам возьме на сябе дзяржаўная іракская кампанія Basra Oil. Мэта ўрада Ірака — забяспечыць бесперапынную здабычу нафты на фоне санкцый ЗША супраць «Лукойла». Падчас гэтага перыяду Basra Oil будзе выплачваць заробкі работнікам, аплачваць работу падрадчыкаў і несці іншыя аперацыйныя выдаткі.

Здабыча на радовішчы захоўваецца стабільнай — каля 465—480 тысяч бараляў на суткі.

«Заходняя Курна — 2» з’яўляецца адным з найбуйнейшых нафтавых радовішчаў у свеце, забяспечваючы прыкладна 0,5% сусветных паставак нафты і 9% здабычы ў Іраку.

«Лукойл» распрацоўвае радовішча з 2009 года, а камерцыйная здабыча там пачалася ў 2014-м. У лістападзе кампанія абвясціла форс-мажор пасля ўвядзення санкцый ЗША, якія, аднак, дазваляюць прадаць замежныя актывы. «Лукойлу» трэба завяршыць продаж да 17 студзеня.

Са звестак Reuters, сярод патэнцыйных пакупнікоў — амерыканскія нафтавыя гіганты Exxon Mobil, Chevron і прыватная інвестыцыйная кампанія Carlyle.

Каментары4

  • Балгарыя, Фінляндыя, Сербія
    08.01.2026
    "Ірак пачаў нацыяналізацыю найбуйнейшага замежнага актыву «Лукойла»"
    тое самае пa усяму свет, Балгарыя, Фінляндыя, Сербія, etc. сёння Трамп ухваліў санкцыйны законапраект, які прапануе 500% тарыфы для краін, што набываюць расійскую нафту, уключаючы Індыю, Кітай і Бразілію. Маскоўскім драпежнікам прыадзецца шмат цярпець ў 2026
  • 3% у міня
    08.01.2026
    С такім названіем „Лукаоіл", ані всё пацерают.
  • Барадзед
    08.01.2026
    Получается американские компании грабят российскую компанию. Или правильнее сказать отжимают.

Цяпер чытаюць

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»12

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА11

Анатоль Вайцяхоўскі спакойна прыехаў у Беларусь рэйсавым аўтобусам7

«Такіх скоцкіх адносін, як у баранавіцкім СІЗА, я нідзе не сустракала». Пенсіянерка Алена Гнаўк расказала, як з яе здзекаваліся за кратамі6

На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні6

Расійскі дыпламат, які загінуў на Кіпры, хутчэй за ўсё, працаваў на ГРУ. Магчыма, ён хацеў перабегчы на Захад1

Расійская разведка рэзка наехала на канстанцінопальскага патрыярха23

Мая Санду выступіла за аб'яднанне Малдовы з Румыніяй15

Іранскія ўлады навязваюць кантакты з кіраўніцтвам ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»12

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць