Свет11

Расія хоча пракласці ў Крым газапровод

Расія рыхтуецца пабудаваць новы газаправод у Крым. Пра гэта паведаміў губернатар Томскай вобласці, экс-кіраўнік «Газпром трансгаз Краснадар» Сяргей Жвачкін. 

Паводле яго словаў, газаправод у Крым з Расіі можа быць пабудаваны па адным з двух варыянтаў.

«Ёсць станіца Казачая, не даходзячы ад Анапы, — там будуецца новая кампрэсарная станцыя. (Ад яе — рэд.) можна ісці праз Керчанскі праліў і праз Тамань», — распавёў Жвачкін.

Другі варыянт, паводле яго слоў, гэта газаправод, які правядуць па дне Чорнага мора.

На думку Жвачкина, пабудаваць газаправод у Крыме можна за год-паўтары.

Разам з тым экс-менеджэр «Газпрома» нагадаў, што Крым здабывае газу больш, чым спажывае. 

«Здабыча цалкам закрывае іх патрэбы. Тое, што пішуць — трэба 4,5 мільярды кубоў — гэта маюцца на ўвазе будучыя электрастанцыі для генерацыі магутнасці», — сказаў ён.

«Я як тэхнічны інжынер не бачу праблем, скажам, за 10 дзён кінуць кабель па дне Чорнага мора і вырашыць праблему энергетыкі праз Керчанскі праліў», — адзначыў ён.

Як вядома, АРК атрымлівае ваду, электрычнасць і газ з кантынентальнай часкі Украіны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро7

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»35

Бяляцкі заклікаў свет умяшацца ў сітуацыю ў Іране11

Цікавыя дэталі пра фінал серыяла «Вельмі дзіўныя справы»2

У Расіі коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі за пародыю на песню Шамана «Я — вузкі»2

У Бабруйскім раёне казуля нечакана выйшла да людзей ФОТАФАКТ

Чаму зніклых людзей шукаюць так доўга пры вялікай колькасці камер відэаназірання па ўсёй краіне?6

Беларусь апынулася ў топе краін па тэмпах укаранення DeepSeek2

Паноў, ды не той. У расійскім пасольстве на Кіпры знайшлі мёртвым не таго чалавека, пра якога казалі раней2

Што адбываецца з вызваленымі каталіцкімі святарамі і чаму яны маўчаць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро7

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць