Грамадства

У Мінску кандыдата ў дэпутаты Жылко суд хоча пасадзіць на 5 сутак

Актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Антон Жылко, кандыдат у дэпутаты Мінскага гарадскога савета, судом Партызанскага раёна Мінска прыгавораны да пяці сутак арышту на падставе часткі 1 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (правядзенне несанкцыянаванай акцыі). Такое рашэнне прыняла 24 сакавіка суддзя Вольга Паўлоўская. 

Пры гэтым Жылко застанецца на волі да абскарджання рашэння суда. 

Актывіста затрымалі 21 сакавіка прыкладна ў 16.15 каля ўваходу на станцыю метро «Трактарны завод», за дзве гадзіны да яго сустрэчы з выбаршчыкамі. Разам са сваёй даверанай асобай Ганнай Канапацкай кандыдат раздаваў запрашэнні на сустрэчу, якая павінна была прайсці ў СШ № 87, а таксама ўлёткі пра тое, што 25 сакавіка ў Мінску адбудзецца акцыя з нагоды Дня Волі. 

Нягледзячы на тое што шэсце і мітынг у Дзень Волі дазволеныя Мінгарвыканкамам, у дачыненні да Жылко складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Прыкладна праз тры гадзіны яго адпусцілі, уручыўшы позву з прадпісаннем з'явіцца 24 сакавіка да 10.30 у суд Партызанскага раёна. 

«Нягледзячы на тое што я праводзіў санкцыянаваны перадвыбарны пікет, суд палічыў, што я парушыў правілы правядзення масавых мерапрыемстваў, заклікаючы прыйсці на Дзень Волі. Паводле рашэння суда, гэта не можа быць часткай маёй перадвыбарнай праграмы», — сказаў Жылко БелаПАН. 

«Я ацэньваю рашэнне суда як спробу мяне «падвесіць» на некаторы перыяд, каб я сябе паводзіў больш асцярожна ў сваёй палітычнай дзейнасці. Акрамя гэтага, я з'яўляюся яшчэ кандыдатам у дэпутаты, пакуль не падведзеныя вынікі выбараў 23 сакавіка, і ўладам не хацелася б, каб прайшла інфармацыя пра мой арышт. Таму яго рашэнне было адкладзена да абскарджання», — лічыць актывіст. 

Ён паведаміў, што пасля таго, як атрымае на рукі дакументы аб рашэнні суда, абмяркуе сітуацыю з адвакатам і абскардзіць бліжэйшым часам судовае рашэнне. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу2

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна11

За павольны інтэрнэт збіраюцца ўвесці вялікія штрафы — вось якія2

Салаўёў заклікае пачаць «СВА» ў Арменіі16

Як цяпер выглядае будучы Нацыянальны гістарычны музей5

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія службы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя69

Самую дарагую кватэру ў снежні купілі ў Драздах

Шрайбман тлумачыць, чаму ў Беларусі не будзе як у Венесуэле28

Вячорка патлумачыў, як складаюцца спісы гасцей на прыём да прэзідэнта Польшчы22

Бум на красоўкі сканчваецца?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу2

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць