Грамадства1616

Квасьнеўскаму прапануюць стаць палітычным апекуном Беларусі

Ідэя стварыць спэцыяльную групу мудрацоў, якая б сваім аўтарытэтам прымусіла Эўразьвяз заняцца беларускімі справамі, прагучала сёньня ў Вільні.

Ідэя стварыць спэцыяльную групу мудрацоў, якая б сваім аўтарытэтам прымусіла Эўразьвяз заняцца беларускімі справамі, прагучала сёньня ў Вільні.

Тут пачалася міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная плянаваным на восень 2008 году выбарам у палату прадстаўнікоў. З такой прапановай выступіў былы міністар замежных справаў Літвы, цяпер намесьнік старшыні парлямэнцкага камітэту ў эўрапейскіх справах Антанас Валёніс. На ягоную думку, групу дасьведчаных і аўтарытэтных палітыкаў мог бы ўзначаліць былы прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі.

Сустаршыня Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Сяргей Калякін гаворыць, што яго калегі падтрымліваюць прапанову літоўскага экс‑міністра:

«Гэта ўжо ня толькі ініцыятыва. Працэс ужо фактычна пачаўся. І такая група будзе створаная. Галоўнае — ёсьць інтарэс да Беларусі ў людзей, якія маюць вялікі досьвед палітычнай працы на вельмі‑вельмі высокім узроўні. Таму, я думаю, будзе някепска, калі яны папрацуюць і знойдуць нейкія новыя падыходы, каб дапамагчы станаўленьню дэмакратыі ў Беларусі. Я думаю, гэта рэальная справа».

Яшчэ адзін сустаршыня Палітрады Анатоль Лябедзька адзначае, што прапанова спадара Валёніса не адмаўляе іншай ініцыятывы — правесьці спэцыяльную міжнародную канфэрэнцыю ў справах Беларусі. Яна можа зыходзіць ад Эўразьвязу.

Навошта патрэбная такая канфэрэнцыя, тлумачыць спадар Лябедзька:

«Пачаць рэальны перамоўны працэс у Беларусі. Не размовы пра дыялёг, які расьцягнуты ў прасторы й не абмежаваны часам — а ўвосень пад эгідай Эўразьвязу ды іншых міжнародных арганізацыяў з удзелам уладных структураў і аб’яднанай дэмакратычнай апазыцыі пачаць рэальны перамоўны працэс пра выбары, а ня іхную імітацыю ў Беларусі. Пасьля канфэрэнцыі можна было б стварыць рабочую групу, якая б падрыхтавала зьмены ў выбарчае заканадаўства. Іх прынялі б увосень. І заставаўся б амаль год на падрыхтоўку і правядзеньне выбарчай кампаніі. Адзіная ўмова, на наш погляд, — вызваленьне палітвязьняў. Таму што наяўнасьць людзей, якія сядзяць у турмах за свае палітычныя погляды, — гэта вельмі дрэннае тло для правядзеньня такога мерапрыемства. Тут шмат прадстаўнікоў амбасадаў. І рэакцыя ўдзельнікаў канфэрэнцыі пазытыўная».

Заўтра канфэрэнцыя працягнецца. Ініцыявалі яе каля дзясятка палітычных партыяў Беларусі, Літвы й Швэцыі. Арганізавалі форум Швэдзкі лібэральны цэнтар і літоўскае грамадзкае аб’яднаньне «Дасьледаваньне мэдыяў і інфармацыйны цэнтар».

Уладзімер Глод, Радыё Свабода

Каментары16

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Адміністрацыя Трампа разважае над стварэннем «Рады міру» для Украіны па прыкладзе Газы4

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі26

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза2

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць