Культура44

Колас і Курапаты

У апошні дзень свайго жыцьця народны паэт наведаў месца масавых расстрэлаў.

У апошні дзень свайго жыцьця народны паэт наведаў месца масавых расстрэлаў

Гэта адбылося ў жніўні 1956 году. А сёлета 3 лістапада Коласу споўніцца 125.

Некаторыя ўдзельнікі нашага юбілейнага апытаньня зьвярнулі ўвагу на тое, што ляўрэат сталінскай прэміі Якуб Колас, якому ўлада падарыла асабняк у цэнтры Менску й пэрсанальны аўтамабіль, цалкам прыняў правілы гульні, зьмірыўся зь імі й толькі прыслугоўваў таталітарнаму рэжыму. А гэта значыць, што, маўляў, і сёньня, калі ўявіць сабе жывога Коласа, ён бы падтрымаў цяперашні рэжым, у тым ліку і яго антыбеларускую моўную палітыку. Ці так гэта?

Якуб Колас і сапраўды жыў і працаваў у Менску ў тыя часы, калі за адну ноч тут расстрэльвалі сто прадстаўнікоў інтэлігенцыі — практычна, усіх ягоных знаёмых, паэтаў, выкладчыкаў, дасьледчыкаў… Што ён мог зрабіць? Таксама быць расстраляным?

Многія тагачасныя ідэолягі толькі гэтага ад яго й чакалі. Каб адным махам і назаўжды закрыць апрыклае «беларускае пытаньне».

І тады, у 1930‑я, і пазьней — у 1940‑я і 1950‑я — у Коласа быў складаны выбар, не зьвязаны зь яго ўласным жыцьцём або яго ўласнай сьмерцю. Перад вайной, у часе вайны і пасьля вайны ў Беларусі адбываўся самы сапраўдны генацыд беларусаў. Наша зямля магла ператварыцца ў пустку, і як асобная культура й нацыя Беларусь перастала б існаваць. За часы тых рэпрэсіяў зь некалькіх соцень беларускіх паэтаў ацалела ўсяго некалькі. Застаючыся «на плыву», «у фаворы» (хоць надта ж прывідны быў той «фавор»), Якуб Колас забясьпечваў тым самым будучыню нашай культуры. Пакуль ён жывы і не адрынуты ўладай, датуль Радзіма для мільёнаў беларускіх дзяцей пачынаецца з радкоў «Мой родны кут, як ты мне мілы», а не зь якіх‑небудзь іншых — пра іншы край і на іншай мове. Вось у чым быў выбар Коласа, нашмат больш цяжкі, чым паміж жыцьцём і сьмерцю. «Новая зямля» магла лёгка стаць паэмай забароненай, якая б друкавалася толькі ў эміграцыі — аж да самае перастройкі, калі б, нарэшце, яе надрукавалі тут. Але ці было б тады яе каму чытаць? І ці выглядала б яна тады на нацыянальны эпас?

Тады, у 1930‑я, і пазьней — у 1940‑я і 1950‑я — у Коласа быў складаны выбар, не зьвязаны зь яго ўласным жыцьцём або яго ўласнай сьмерцю.

Калі б сёньня Якуб Колас патрапіў у Беларусь, ён і сапраўды перажыў бы вялікую радасьць, найперш ад таго, што Беларусь — незалежная краіна, і вялікае расчараваньне — ад таго, што яна жыве не паводле сваіх уласных традыцыяў і ня ладзіць са сваёй уласнай мовай і культурай.

Наступнае пытаньне нашага гіпатэтычнага сюжэта — адносіны Коласа з сёньняшняй уладай. Ці падзяліў бы народны паэт Беларусі Якуб Колас лёс народнага пісьменьніка Васіля Быкава? У гэтым няма ніякага сумневу, бо лёс Быкава па сутнасьці падзяліў нават народны пісьменьнік Іван Шамякін, які да канца лічыў сябе «верным памочнікам» калі ня партыі, дык прэзыдэнта. Інакш кажучы, ад Коласа б тут не залежала нічога. Бо для цяперашняга рэжыму ня надта важна — служыць яму беларускі пісьменьнік ці выступае супраць. Колас не пайшоў бы служыць Лукашэнку не таму, што ён так вырашыў, а таму, што Лукашэнку ён не патрэбны. Нават таго страшнага выбару, які выпала зрабіць Коласу пры Сталіне, сёньня б ён не атрымаў.

Іншае пытаньне: ці паспрабаваў бы Колас паўплываць на тую сытуацыю, у якой апынулася Беларусь?

Колас заўсёды імкнуўся ўплываць. Пра гэта сьведчыць ягоны ліст аб становішчы беларускай мовы, які ён занёс у ЦК перад самай сьмерцю. Тады, дарэчы, і да такіх лістоў было нашмат больш увагі, чым сёньня. Ліст маглі не заўважыць, але маглі «даць яму хаду».

Яшчэ адзін прыклад Коласавай неабыякавасьці — эпізод апошняга дня жыцьця, апісаны дасьледчыкам Сьцяпанам Александровічам. Перад самай сваёй сьмерцю Якуб Колас наведаў Курапаты.

Кніга Сьцяпана Александровіча «Крыжавыя дарогі» пабачыла сьвет у 1985 годзе, яшчэ да таго, як пра Курапаты загаварылі шырока і калі зьявілася сама гэтая назва мясцовасьці колішніх расстрэлаў, дзе ад куляў карнікаў НКВД загінулі сотні прадстаўнікоў беларускай культуры. Вось той эпізод:

«Пасьля сьняданьня 13 жніўня 1956 году Канстанцін Міхайлавіч папрасіў шафёра завезьці яго ў лес. Праехалі яны па Маскоўскай шашы і зьвярнулі налева, дзе на пагорку стаялі высокія сосны, а крыху ніжэй прыкідаліся купкі дужых бяроз.

Спачатку ён крыху патупаў: ці не схаваліся дзе ў зялёным моху ці пад кустом баравікі. А потым прысеў на пень. Сонца сьвяціла яшчэ па‑летняму, але перагонамі налятаў халодны вецер, і ён вымушаны быў шукаць зацішак у лагчыне каля бяроз. Прылёг на сухую купіну і цяпер толькі ўбачыў побач з трыма бярозамі вялікі мурашнік… Доўга сядзеў ён, пазіраючы на мітусьню мурашак, адключыўшыся ад усяго, што дзеелася вакол. Потым моўчкі падняўся, пахадзіў вакол мурашніку і бяроз, сеў у машыну і вярнуўся дахаты. Зь цяжкасьцю падняўся ў свой рабочы пакойчык, перакусіў, і раптам стала кепска.

У трынаццаць гадзін дваццаць хвілін перастала біцца ягонае сэрца…»

Сымон Музыка, СВАБОДА. Беларуская газэта

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу5

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу

Усе навіны →
Усе навіны

«За дзевяць дзён ніводнай цэлай канапы, смурод страшэнны». Мінчанка пра тое, як нельга выбіраць кватарантаў3

Улады Ірана схапілі сотні чалавек па падазрэнні ў шпіянажы на Ізраіль. Пяцёра ўжо пакараныя2

Памёр сацыёлаг Мікола Кацук2

«Я ледзь пазнала Сяргея». Ціханоўская расказала, як змяніўся муж за гады ў турме, і адказала крытыкам ягоных эмоцый12

«Спачатку трэба зрабіць разлічэнне з «русским миром». Пазняк выступіў рэзка супраць акцыі Ціханоўскіх у Варшаве147

Па чатах беларускіх дыяспар раскідаюць фэйкавыя анонсы акцыі Святланы і Сяргея Ціханоўскіх у Варшаве10

Сяргей Ціханоўскі: Я — першы джэнтльмен Беларусі56

Трамп: Сітуацыя ва Украіне выйшла з-пад кантролю7

Прэзідэнт Ірана не прыедзе ў Мінск2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу5

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць