Грамадства33

Поштамабілі з'явіліся на Магілёўшчыне

Пошта на колах. У невялікіх вёсачках Магілёўскай вобласці замест нерэнтабельных стацыянарных паштовых аддзяленняў цяпер працуюць перасоўныя пункты. У Круглянскім раёне, да прыкладу, такі почтамобиль працуе ўжо не першы месяц. Да новаўвядзення мясцовыя жыхары прызвычаіліся і паспелі ацаніць паслугу.

Як толькі загуў генератар, у Альшаніках ведаюць — прыехала пошта. Вёсачка знаходзіцца ўсяго-ткі ў 5 кіламетрах ад райцэнтра Круглае. Паштовага аддзялення тут ніколі не было. Мясцовая жыхарка Надзея Філіпава ўзгадвае: раней, нават каб за святло заплаціць, даводзілася ехаць ў Круглае. У асноўным, пешшу або на ровары, а калі пашанцуе, то на аўтобусе. Са з'яўленнем мабільнай пошты ў Альшаніках і жыць стала весялей, кажуць вяскоўцы разам з Надзеяй Філіпавай:

«І святло аплаціць, і ўсе камунальныя паслугі, на тэлефон грошы пакласці. Вядома, нас задавальняе. Пажадана, каб яны заўсёды прыязджалі да нас».

Прыезд мабільнай пошты ў суседнія Загараны акурат супадае з перасменкай на ферме, чаму невымоўна радыя яе работніцы: жанчыны спяшаюцца за свежымі прадуктамі. Поштамабіль сумяшчае ў сабе і функцыі прадуктовай аўталаўкі. У гэтай вёсачцы, у адрозненне ад суседняй, стацыянарнае паштовае аддзяленне працавала не адзін дзясятак гадоў. Але з-за нерэнтабельнасці пошту зачынілі. Тым самым прымусілі не на жарт пахвалявацца мясцовых жыхароў. Галіна Федаровіч кажа:

«Не было дзе за святло заплаціць, нічога. А цяпер можна і крэдыт аплаціць, і латарэйкі можна купіць — можа машыну выйграю.

Вікторыя Завадская, начальнік перасоўнага аддзялення паштовай сувязі:

«Зараз мы ездзім па адладжаным маршруце. Прыязджаем падчас ўсюды. Людзі нас ужо чакаюць. Круглянскі почтамобиль абслугоўвае ўжо пяць вёсак у раёне. У бліжэйшы час спіс павінен папоўніцца яшчэ двума».

Па словах работнікаў пошты, кожны такі мабільны пункт можа абслугоўваць тэрыторыю, на якой жывуць не менш за тысячу чалавек. Зараз на Магілёўшчыне працуе ўжо 22 такія пошты на колах.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў6

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Усе навіны →
Усе навіны

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

Б'юці-блогерку з Гомеля асудзілі за палітыку5

Пад Мінскам пасажыры маршруткі ехалі з незачыненымі дзвярыма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў6

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць