У Адэсе, каб паглядзець на флэш-моб, з’ехаліся тысячы гараджанаў.
У нядзелю ў аэрапортах шасці гарадоў Украіны музыкі адначасова выконвалі гімн Еўрасаюза — «Оду да радасці».
Валанцёрскі праект «Спільне повітря» аб'ядноўвае шэсьць гарадоў — Львоў, Кіеў, Харкаў, Данецк, Адэсу і Днепрапятроўск.
Каб ушанаваць памяць загінулых у супрацьстаянні ў Кіеве 18-20 лютага — « Нябеснай сотні « і міліцыянтаў — сімфанічныя аркестры гэтых гарадоў у адзін і той жа час адыгралі гімн Еўрасаюза.
У Міжнародным аэрапорце «Харкаў» «Оду да радасці» выканаў сімфанічны аркестр і хор Харкаўскага нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета. У Адэсе, каб паглядзець на акцыю, з’ехаліся тысячы гараджанаў.
Каментары