Адзін з найбуйнейшых у свеце спажыўцоў хлоркалію Індыя ўзгадніла з расійскім Уралкаліем самую нізкую за апошнія 7 гадоў цану — $322 за тону ў сезоне 2014/15 года, які пачынаецца 1 красавіка, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў галіне.
«Мы дамовіліся пра цану і цяпер вядзем перамовы наконт аб'ёму», — сказала адна з крыніц.
Прадстаўнікі Уралкалія знаходзяцца ў Індыі для завяршэння ўгоды аб'ёмам звыш 1 мільёна тон, сказала другая крыніца.
Па кантракце на 2013/14 год Індыя купляла хлоркалій па $427 за тону, аднак затым настаяла на зніжэнні цаны да $375 праз паслабленне рупіі і падзенне сусветных цэн на калій.
Індыя закупляе сыравіну таксама ў нямецкай K+S AG, іярданскай Arab Potash Co і ізраільскай Israel Chemicals.
Каментары