Грамадства55

«Белавія» адмяніла рэйсы ў Сімферопаль на лета

Кіраўніцтва авіякампаніі «Белавія» прыняло рашэнне аб адмене рэйсаў ў Сімферопаль (Крым) на лета 2014 года. Аб гэтым паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці «Белавія» Ігар Чаргінец.

«У гэтым годзе рэйсаў ў Сімферопаль не будзе. Мы не будзем лётаць з камерцыйных прычын — невялікая загрузка. Квіткі мала купляюць», — растлумачыў намеснік кіраўніка прадпрыемства.

У папярэднія гады самалёты «Белавія» лёталі ў Сімферопаль летам — з чэрвеня па жнівень. Авіяперавозчык даўно пачаў ажыццяўляць палёты ў гэты горад. Некалькі гадоў таму беларуская авіякампанія ўжо спыняла спалучэнне з Сімферопалем, што таксама было звязана з невысокімі фінансавымі прыбыткамі, распавёў Ігар Чаргінец.

У канцы студзеня 2014 года «Белавія» пачала працу ў юрыдычным статусе адкрытага акцыянернага таварыства. Яна з'яўляецца найбуйнейшым авіяперавозчыкам Беларусі, у тым ліку вядучым грузавым. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 43 аэрапорта краін Еўропы і Азіі. Адпавядае вышэйшым міжнародным стандартам забеспячэння бяспекі. Флот авіякампаніі налічвае 22 паветраных суда. У студзені-сакавіку бягучага года «Белавія» перавезла каля 270,4 тыс. пасажыраў, што на 15,1% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Усе навіны →
Усе навіны

У трох усходніх абласцях істотна павялічылі хуткасць мабільнага інтэрнэту4

У Літве ненавісніку беларусаў далі хатнюю хімію і забаранілі карыстацца інтэрнэтам15

Новы прэм'ер Нідэрландаў выступіў супраць прынцыпу аднагалоснасці пры прыняцці рашэнняў ЕС7

У чым розніца паміж Трампам у Іране і Пуціным ва Украіне20

Спыняе працу Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва4

У Пентагоне абяцаюць за тыдзень узяць пад кантроль іранскае неба2

Здаць сакавіцкія квіткі на Дубай або з Дубая можна будзе без штрафу

Спеваку Хаменку далі 3 гады за супрацу з радыё «Рацыя»10

Што з нерухомасцю ў прапагандыста Рыгора Азаронка?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць