Кандыдата ў прэзідэнты Украіны Алега Царова збілі каля тэлеканала ICTV, дзе ён прымаў удзел у палітычнай перадачы.
Прадстаўнікі народнага дэпутата адзначылі, што ў цяперашні час ён знаходзіцца ў цяжкім стане.
«Пасля заканчэння прамога эфіру на тэлеканале ICTV народны дэпутат, кандыдат у прэзідэнты Украіны Алег Цароў падвергcя нападу агрэсіўнага ўзброенага чалавека, які блакаваў будынак тэлеканала», — гаворыцца ў паведамленні прэс -службы Царова.
Актывісты прабраліся да аўтамабіля Царова, у якім знайшлі тры помпавыя стрэльбы і боепрыпасы да аўтамата Калашнікава.
Прыкладна ў 2.30 ён выйшаў да людзей, якія крычалі яму ўслед «Ганьба» і спрабавалі закідаць яйкамі. Палітыка хацелі павезці на машыне хуткай дапамогі, аднак актывісты яго не пусцілі. Пазней Царова вывезлі на белым мікрааўтобусе.
Пасля з'явілася інфармацыя, што Царова пасля адвезлі ў будынак Генеральнай пракуратуры нібыта для афіцыйнай заявы наконт падзей.
Палітык выйшаў да прэсы, быў распрануты да пояса і паведаміў, што ад рук агрэсіўна настроеных актывістаў яго выратаваў «Правы сектар».
Каментары