Грамадства11

Зацверджаныя тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ў ВНУ

Міністэрства адукацыі прыняло пастанову, якая вызначае тэрміны правядзення ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені ў гэтым годзе, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна.

Прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў вочнай (дзённай, вячэрняй) або завочнай, у тым ліку дыстанцыйнай формах, у дзяржаўных ВНУ будзе праводзіцца з 8 па 12 ліпеня. Пры гэтым па завочнай форме ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю свае тэрміны — з 1 па 30 лістапада.

Тэрміны ўстаноўлены і для тых, хто хоча атрымаць вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, фізічных асоб або ўласных сродкаў. У вочнай (дзённай) або завочнай формах ў Акадэміі МУС, Магілёўскім вышэйшым каледжы МУС, Камандна-інжынерным інстытуце МНС, Гомельскім інжынерным інстытуце МНС, Інстытуце памежнай службы — з 8 па 28 ліпеня. Гэтыя ж тэрміны вызначаны для Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Для іншых дзяржаўных і прыватных ВНУ — гэта з 8 па 31 ліпеня (для завочнай формы сельгаспрофілю — з 1 па 30 лістапада).

Уступныя выпрабаванні ў сілавых ВНУ (Акадэміі МУС, Магілёўскім вышэйшым каледжы МУС, Камандна-інжынерным інстытуце МНС, Гомельскім інжынерным інстытуце МНС, Інстытуце памежнай службы) пройдуць з 13 па 16 ліпеня, а такіх ВНУ, як Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі і Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, — з 13 па 22 ліпеня. Для ўсіх астатніх — з 13 па 18 ліпеня (завочная форма сельгаспрофілю — з 1 па 20 снежня).

Залічэнне абітурыентаў на бюджэтныя месцы ў ВНУ МУС і МНС, а таксама ў Інстытуце пагранслужбы і Ваеннай акадэміі пройдзе па 20 ліпеня, у дзяржаўных акадэміях мастацтваў, музыкі і універсітэце культуры — па 26 ліпеня, а ў іншых ВНУ — па 22 ліпеня (завочная форма сельгаспрофілю — па 25 снежня). Што тычыцца месцаў для атрымання адукацыі на платнай аснове, то ў ВНУ сілавога блока — па 29 ліпеня, у ВНУ сферы культуры — па 29 ліпеня, ва ўсіх астатніх — па 2 жніўня (завочны сельгаспрофілю — па 25 снежня).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads11

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай7

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

Гарналыжніца Ліндсі Вон вярнулася да трэніровак ВІДЭА2

Кафеін замест какаіну. Дачка забітага наркабарона Эль Менча кіруе кавярняй у Каліфорніі1

Экскурсавод паказаў кватэру, у якой у Мінску жыў Лі Харві Освальд

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі12

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads11

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць