Грамадства2222

Прэзідэнт клуба Russia Unites: Ніхто не можа забараніць расійскім фанатам уліцца ў святочную калону з мінчанамі

У Мінск на чэмпіянат свету па хакеі, які адкрываецца 9 мая, плануюць прыехаць некалькі тысяч расійскіх фанатаў.

«Білеты раскуплены, балельшчыкаў будзе шмат. Мяркую, што некалькі тысяч, — паведаміў БелаПАН прэзідэнт клуба фанатаў Russia Unites Эдуард Латыпаў. — Некаторыя матчы трапляюць на выхадныя дні, там будзе больш гледачоў. На некаторых — менш».

Паводле слоў Латыпава, клуб накіраваў у Мінгарвыканкам ліст, у якім паведамляецца пра намеры расійскіх фанатаў узяць удзел у святочных мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі ў Мінску ў дзень адкрыцця чэмпіянату.

«Зараз абмяркоўваем, як гарманічна зрабіць гэта», — сказаў прэзідэнт клуба.

На пытанне, ці атрыманы дазвол уладаў Мінска на ўдзел расійскіх фанатаў у святочных мерапрыемствах, ён адказаў: «Ніхто не забараняў і, само сабой, не можа забараніць балельшчыкам уліцца ў калону з мінчанамі. Калі вы прыедзеце ў Маскву і захочаце паўдзельнічаць у свяце, вы ж не будзеце пытацца дазволу Крамля».

Пры гэтым Латыпаў падкрэсліў: размова не ідзе аб правядзенні маршу ці шэсця расійскіх фанатаў.

Сайт клуба Russia Unites таксама паведамляе, што 9 мая ў Мінске, у клубе «Авертайм», пачне працаваць Дом заўзятара зборнай Расіі. Там будуць праводзіцца шоу-прагляды ўсіх матчаў з удзелам расійскай зборнай і іншых ключавых гульняў чэмпіянату, сустрэчы фанатаў з хакеістамі, аўтограф-сесіі, спаборніцтвы паміж хакейнымі фанатамі розных краін. Плануецца адкрыццё выставы хакейных рарытэтаў «60 гадоў нашых перамог». Мяркуецца, што Дом балельшчыка будзе працаваць як мінімум да 22 мая — дня чвэрцьфіналаў.

Варта зазначыць, што планы расійскіх фанатаў арганізавана ўдзельнічаць у святкаванні Дня Перамогі выклікалі асцярогі ў прадстаўнікоў беларускай апазіцыі. Актывісты кампаніі «Гавары праўду» і Партыі БНФ заклікалі Мінгарвыканкам не дапусціць правядзення расіянамі палітычных акцый у Мінску. Яны таксама нагадалі пра падзеі, якія мелі месца падчас чэмпіянату Еўропы па футболе летам 2012 года ў Варшаве, калі шэсце расійскіх фанатаў вылілася ў масавыя беспарадкі.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў12

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю21

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх9

Калі трэба плаціць падатак з прызоў і сувеніраў, а калі не — тлумачыць падатковая

«Масква паказвае Лукашэнку, што ніякі Коля не будзе наступным прэзідэнтам Беларусі»22

Экс-міністра энергетыкі Украіны затрымалі пры спробе з'ехаць з краіны2

Беларусы атрымліваюць жыроўкі пасля студзеньскіх маразоў. Колькі за ацяпленне?3

Блогер Павел Спірын выехаў у Літву2

«Па-таварыску заклікаем беларускіх сяброў». У МЗС Расіі папярэдзілі Лукашэнку пільнаваць расійскія інтарэсы ў адносінах з ЗША32

У Бабруйску пацярпела жанчына — на яе з даху ўпаў снег

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў12

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць