Прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў з усёй адказнасцю падысці да падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду 2014—2015 гадоў.
Такую задачу кіраўнік урада паставіў 6 мая на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў, дзе разглядалася падрыхтоўка да зімы, паведамляе прэс-служба СМ.
Мясніковіч адзначыў, што гэта пытанне хоць і з`яўляецца «дзяжурным», разам з тым вельмі адказнае. Нягледзячы на праведзеную працу, штогод у халодны перыяд выяўляюцца «прыкрыя выпадкі недапрацоўкі: то найбуйнейшая цеплатраса паляціць, то ўзнікаюць пытанні з энергакрыніцамі», канстатаваў ён. «Гэта ўсё гаворыць пра халатнасць кадраў на месцах, пра фармальны падыход», — заявіў прэм`ер.
Мясніковіч адзначыў, што працай энергетыкі і жыллёва-камунальных арганізацый не задаволены не толькі ён. Сёння кіраўнік урада прысутнічаў на справаздачы прэзідэнту аб выніках працы міжведамаснай рабочай групы для вырашэння праблемных пытанняў у АПК, дзе ў тым ліку былі закрануты пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Вельмі негатыўна ахарактарызавана праца энергетыкі і жыллёва-камунальных арганізацый па аднясенні неабгрунтаваных затрат электрычнай і цеплавой энергіі на сабекошт паслуг.
У сувязі з гэтым ураду даручана неадкладна прыняць меры па зніжэнні тарыфаў, упарадкаванні кошту кілават-гадзіны і гігакалорый.
Гэтым пытаннем цяпер ушчыльную займаецца міжведамасная група, якую ўзначальвае кіраўнік КДК Аляксандр Якабсон. Аднак, як падкрэсліў Мясніковіч, гэта не азначае, што энергетыкі не павінны адпаведнай чынам разам з камунальнікамі займацца гэтай працай. «Эксплуатацыйныя расходы, як справядліва адзначыў прэзідэнт, надзвычай разадзьмутыя і зусім неабгрунтаваныя, і гэта, на жаль, носіць паўсюдны характар», — падсумаваў прэм`ер.
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары