Грамадства4040

Сусветныя дзеячы мастацтва заклікалі хакеістаў выйсці на лёд з бел-чырвона-белымі шалікамі

Вядомыя дзеячы мастацтва звярнуліся да ўдзельнікаў чэмпіянату свету па хакеі.

«Мы, дзеячы мастацтва, звяртаемся да спартсменаў з просьбай надаць час і звярнуць увагу на палітычную сітуацыю ў краіне, дзе праводзіцца чэмпіянат свету па хакеі.

Аляксандр Лукашэнка вядомы як «Апошні дыктатар Еўропы».

Беларусы жывуць ва ўмовах рэжыму Лукашэнкі ўжо 20 гадоў, на працягу якіх яны сутыкнуліся з катаваннямі, забойствамі, запалохваннем і пагрозамі за тое, што выступалі супраць бесчалавечных законаў і парадкаў.

Лукашэнка арганізаваў прапагандысцкую кампанію пад лозунгам «Вялікі хакей за Аляксандра Лукашэнку». Мы не верым у гэта. Мы верым, што хакеісты падтрымліваюць свабоду і правы чалавека.

Калі ласка, не дазваляйце дыктатару выкарыстоўваць сябе. Далучайцеся да нас, апранаючы бел-чырвона-белы шалік або значок пасля гульні, каб паказаць, што вы стаіце на баку народа Беларусі. Гэта колеры нацыянальнага сцяга, які ў Беларусі лічыцца сімвалам супраціву.

Мы просім вас паказаць беларускім людзям, што адвага і сіла, якія вы дэманструеце ў спорце, не сляпыя; і далучыцца да іх, заявіўшы пра сваё непрыманне рэжыму, які парушае правы чалавека. Гэты просты жэст падтрымкі надасць сілы мільёнам, як адважныя ўчынкі атлетаў у Мексіцы ў 1968 годзе, і ў Сочы ў 2014 закранулі велізарную колькасць людзей па ўсім свеце.

Мы не маем дзяржаўнай улады, але мы верым, што аб'яднаўшыся як дзеячы мастацтва і спартсмены, мы здольныя змяніць сітуацыю, проста паказаўшы народу Беларусі, што мы цэнім правы чалавека і падтрымліваем іх. Мы валодаем маральным аўтарытэтам, якім дыктатары не павінны злоўжываць у сваіх мэтах.

Беларусь застыла ў часе. У людзей няма перспектыў ва ўмовах дыктатуры савецкага ўзору. Нядаўняе ўварванне Расеі ва Украіну азначае, што ўвесь рэгіён стаіць перад небяспекай вяртання ў суровыя часы Савецкага Саюза.

Людзі творчасці і спартсмены павінны загаварыць ад імя тых, каго прымусілі замаўчаць; але не як атлеты або артысты, а як такія ж людзі.

Вы - людзі моцнай волі і ўчынкаў. Звычайна, сваю вам падтрымку паказваюць заўзятары, цяпер ваша чарга падтрымаць іх.

Апраніце бел-чырвона-белы шалік, выходзячы на лёд. Чырвоны колер сімвалізуе мужнасць, а белы - спачуванне. Апрануўшы шалік, вы пакажаце заўзятарам, што вы лічыце дыктатара тым, кім ён на самой справе з'яўляецца, і што вы стаіце на іх баку. Апрануўшы шалік, вы надасце ім смеласць і пакажаце, што іх галасы пачутыя.

Спорт павінен заставацца па-за палітыкай, але калі іх змешваюць, спартсмены павінны прадэманстраваць - яны разумеюць што адбываецца, яны неабыякавыя, яны падтрымліваюць сваіх заўзятараў у іх імкненні да свабоды і павагі да правоў чалавека.

Не гуляйце c дыктатарамі, падтрымайце вашых заўзятараў!

Подпісы пад адкрытым лістом паставілі Лоры Андэрсан, Майкл Атэнбора, Джэймс Бірман, Ральф Гібсан, Х'ю Грант, Кім Катрэл, Наталля Каляда, Джаана Ламлі, Джуд Лоў, Дэвід Лэн, Марк Райлэнс, Алан Рыкмен, Эндзі Самэрс, Том Стопард, Джанэт Сузман, Эма Томпсан, Стывен Фрай, Пол Хагіс, Мікалай Халезін, Уладзімір Шчэрбань.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць12

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць12

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць