Культура22

Піліп Орлік мацуе беларускі ўязны турызм

На Вілейшчыне 335 гадоў таму нарадзіўся выдатны дзяржаўны дзеяч Украiны, гетман i аўтар яе першай Канстытуцыi Пiлiп Орлiк.


Пiлiп Орлiк

Ва ўкраiнцаў на Вiлейшчыне свае iнтарэсы — тут, у вёсцы Касута, 335 гадоў таму нарадзiўся выдатны дзяржаўны дзеяч Украiны, гетман i аўтар яе першай Канстытуцыi Пiлiп Орлiк. Нездарма вось ўжо некалькi гадоў запар сюды прыязджаюць дэлегацыi беларускiх i ўкраiнскiх навукоўцаў, прадстаўнiкi Украiнскага пасольства, краязнаўцы i грамадскiя дзеячы. Паступова несправядлiва забытае iмя Пiлiпа Орлiка вяртаецца на яго гiстарычную радзiму. Нядаўна Вiлейшчына адзначыла 335‑годдзе з дня нараджэння слаўнага сына двух народаў. Падчас урачыстасцяў зноў была агучана iдэя стварэння ў Касуце турыстычнага цэнтра, пры чым не толькi для ўкраiнскiх гасцей.

Вiлейшчына — маляўнiчы i багаты сваёй гiсторыяй край, а асоба i бiяграфiя Пiлiпа Орлiка надзвычай цiкавая i павучальная, нездарма яму прысвячаюць навуковыя працы, даследаваннi i чытаннi. I тое, што адбываецца вось ужо не першы год у кастрычнiку ў Касуце i Вiлейцы, дэманструе, што гэтыя два складнiкi могуць быць выкарыстаны i для патрыятычнага выхавання моладзi, i для прыцягнення сюды турыстаў. Сёлета свята атрымалася асаблiва цёплым. Яно пачалося памiнальнай службай у Касуцiнскай Свята‑Пятра‑Паўлаўскай царкве. Потым прадстаўнiкi Украiнскага пасольства, кiраўнiцтва раёна, грамадскiх аб’яднанняў, навукоўцы i мясцовыя жыхары ўсклалi кветкi да памятнага знака, якi быў адкрыты ў Касуце год таму. Плануецца, што на гэтым месцы ў блiжэйшы час паўстане помнiк Пiлiпу Орлiку. Iдзе размова i пра стварэнне ў Касуце музея гэтага неардынарнага чалавека.

— Канстытуцыя Пiлiпа Орлiка i сёння ўражвае сваёй актуальнасцю i высокiм прававым узроўнем, — сказаў у сваёй прамове Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Украiны ў Беларусi Iгар Лiхавы. — Сучасныя навукоўцы i палiтыкi не без падстаў называюць яе адной з самых дэмакратычных канстытуцый, у якой яскрава адлюстраваны iдэалы ўкраiнскай нацыi.

Асаблiвым момантам свята стала выкананне ўкраiнскiм фальклорным ансамблем «Ватра» i народным хорам «Криниця» песнi‑гiмна «Боже Великий, Единий, нам Украiну храни». У той жа дзень у горадзе Вiлейка была адкрыта памятная дошка на вулiцы, якая атрымала назву ў гонар Пiлiпа Орлiка. Потым госцi наведалi Вiлейскi краязнаўчы музей. На завяршэнне адбыўся вялiкi канцэрт з удзелам украiнскiх ансамбля i хору i самадзейных мастацкiх калектываў Вiлейкi.

Вольга Мядзведзева, «Звязда»

Каментары2

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць