Свет88

МЗС Расіі абвінаваціў Латвію ў спробе сказіць гісторыю

Афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Расіі Аляксандр Лукашэвіч назваў «цынічнай і амаральнай спробай сказіць гісторыю» папраўку ў латвійскім заканадаўстве, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за праслаўленне, а таксама за адмаўленне, апраўданне або сумнеў у фактах савецкай і нацысцкай акупацыі.

Адпаведны каментар размешчаны на сайце ведамства ў пятніцу, 16 мая.

«Расцэньваем яго (рашэнне Сейма Латвіі) як чарговую цынічную і амаральную спробу латвійскіх уладаў перакруціць гісторыю, зраўнаваўшы гітлераўскую Германію і Савецкі Саюз, які ўнёс вырашальны ўклад у перамогу над фашызмам, апаганіць памяць тых, хто цаной незаменных ахвяр выратаваў свет ад «карычневай чумы»», — падкрэсліваецца ў заяве.

Лукашэвіч адзначыў, што папраўкі, прынятыя Сеймам, парушаюць таксама міжнародныя абавязацельствы Латвіі і, у тым ліку, рашэння Нюрнбергскага трыбунала.

Напярэдадні, 15 мая, Сейм Латвіі устанавіў крымінальную адказнасць за «публічнае адмаўленне, апраўданне і грубую трывіялізацыю агрэсіі СССР і нацысцкай Германіі супраць Латвійскай Рэспублікі». Пакаранне пагражае і за адмаўленне халакосту і іншых злачынстваў супраць чалавецтва. Парушальнікі дадзенага закона могуць быць прысуджаныя да пяці гадоў пазбаўлення волі або да выканання прымусовых работ і выплаты штрафаў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра2

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

У Гомелі знясуць даваенны Дом сувязі — замінае пашырыць вуліцу, якая ў гэтым месцы і так мае восем палос1

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне2

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам26

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра2

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць