Свет99

ЕС адхіліў Венгрыю ад унутраных перамоў і сакрэтнай інфармацыі з-за боязі ўцечак у Расію

Перамовы вядуцца ў некалькіх групах.

Прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан, фота: AP

Еўрасаюз пачаў абмяжоўваць удзел Венгрыі ў канфідэнцыйных сустрэчах з-за асцярог, што Будапешт можа перадаваць сакрэтную інфармацыю Маскве, паведамілі Politico дасведчаныя крыніцы.

Паводле іх слоў, гэта прывяло да таго, што «значная частка еўрапейскай дыпламатыі» цяпер адбываецца ў фармаце малых груп замест агульных пасяджэнняў з удзелам усіх 27 краін-членаў ЕС.

Так, перамовы вядуцца ў групах ЕC (Францыя, Германія, Вялікабрытанія), Е4 (тыя ж краіны плюс Італія), «Веймарскі трохкутнік» (Германія, Польшча, Францыя), NB8 (восем краін Паўночнай Еўропы і Балтыі) і іншых.

Урад прэм’ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана падтрымліваў цесныя кантакты з Расіяй на працягу ўсёй вайны ва Украіне, раней паведамлялі еўрапейскія крыніцы The Washington Post.

Яны адзначалі, што міністр замежных спраў краіны Петэр Сіярта выкарыстоўваў перапынкі падчас сустрэч з прадстаўнікамі іншых краін-членаў ЕС, каб тэлефанаваць кіраўніку МЗС РФ Сяргею Лаўрову. На гэтым фоне прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што прадстаўнікі Орбана «ва ўсіх падрабязнасцях інфармавалі Маскву пра пасяджэнні Рады ЕС».

«У нас даўно былі падазрэнні на гэты конт. Гэта адна з прычын, чаму я бяру слова толькі ў выпадку крайняй неабходнасці і кажу роўна столькі, колькі трэба», — напісаў Туск у X.

Каментары9

  • Мда
    23.03.2026
    Хопiць!, Венгрия - единственная страна ЕС, где рождаемость растет без притока мигрантов. Она росла до ковида, потом упала и теперь снова растет. До вполне приличных уровней по нынешним временам. Просто правительство Венгрии (а) почему-то не дало превратить свою страну в грязный вонючий халифат и (б) не кричит из всех сми, что завтра война и путин вас всех убъет. А теперь сравните с Польшей и Литвой. Если новое правительство не продолжит курс Орбана - венгры этого не простят.
  • Імя
    23.03.2026
    Мда, хай угорцы самі выбіраюць сваю будучыню і нясуць за яе адказнасць.
    І гэць [Рэд. Выдалена]-тэхнологаў, ой прабачце, паліт-тэхлолагаў з масквы.

    [Зрэдагавана]
  • Яська
    23.03.2026
    Мда, "А теперь сравните с Польшей и Литвой". I што ж там цiкава ў той Польчшы i Лiтве? Чаму ж так цяжка беларусам запiсацца ў вiзавыя цэнтры гэтых краiн i атрымаць вiзу, а на гранiцах даводзiцца стаяць па 24+ гадзiны? Няўжо так беларусам хочацца пабачыць на свае вочы той брудны ды смярдзючы халiфат? Слаба. Вельмi слаба, спадар прапагадыст. Рыхтуйцеся лепей наступным разам :D

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць