Навука і тэхналогіі44

У Ізраілі распрацаваны міні-сканер, які вызначае склад любога аб'екта

Ізраільская кампанія Consumer Physics распрацавала першы ў свеце партатыўны малекулярны сканер SCiO, які зможа імгненна вызначыць хімічны склад любога аб'екта, да якога будзе паднесены. Мініяцюрная прылада працуе на прынцыпе NIR-спектраскапіі (спектраскапіі блізкай інфрачырвонай вобласці).

Прылада, якая важыць усяго 20 грамаў, а па памерах ледзь пераўзыходзіць звычайную USB-флешку, зможа ў любы момант «сказаць», якую ваду мы п'ем, якім паветрам дыхаем і з якога матэрыялу пашытая наша вопратка. Журналісты ўжо паспелі ахрысціць прыладу «гуглам матэрыяльнага свету», а аматары фантастыкі параўноўваюць яго з ручнымі сканерамі з серыяла «Зорны шлях».

Прыбор падключаецца да смартфонаў і праводзіць хімічны аналіз рэчываў з дапамогай спецыяльных праграм. Да гэтага часу падобныя спектрографа выкарыстоўваліся толькі ў прамысловых лабараторыях і не былі даступныя для звычайнага спажыўца.

Праект новага гаджэта выклікаў вялікую цікавасць: на сайце KickStarter за два тыдні амаль 9000 чалавек выказалі гатоўнасць інвеставаць у яго ў агульнай суме $1,96 млн.

Продаж SCiO кампанія абяцае пачаць у студзені 2015 — з пробнай серыі з 300 асобнікаў. У цяперашні час сканер можна замовіць, уклаўшы ў праект $199.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ11

У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць