Брэсцкія актывісты АГП патрабуюць аднаўлення ў горадзе трансляцыі ўкраінскіх тэлеканалаў
Адпаведная заява была прынята падчас правядзення Брэсцкай абласной справаздачна-выбарчай канферэнцыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Нагодай для заявы стала тое, што аператары тэлевізійных кабельных сетак Брэста прыпынілі вяшчанне украінскіх тэлеканалаў «1+1» і «Інтэр»,
спаслаўшыся на пастанову Савета Міністраў Беларусі.
На думку актывістаў АГП, названыя тэлеканалы ў сваіх праграмах навін былі адзінымі, хто адлюстроўваў пазіцыю Украіны «ў гэты цяжкі і трагічны для краіны перыяд». Такім чынам, гаворыцца ў заяве,
для тысяч берасцейцаў — ураджэнцаў Украіны, «адключэнне каналаў абарвала тэлевізійную сувязь з гістарычнай радзімай», а ў грамадзян РБ, у тым ліку якія пражываюць у Брэсце, значна знізіўся аб'ём атрыманай інфармацыі пра падзеі ў суседняй краіне.
«На фоне татальнага інфармацыйнага засілля расійскіх тэлеканалаў гэты крок брэсцкіх тэлеаператараў, якімі б матывамі яны ні кіраваліся, не можа не выклікаць абгрунтаваных падазрэнняў у палітычнай падаплёцы гэтага рашэння», - лічаць аўтары заявы.
Каментары