Здарэнне адбылося ў Светлагорскім раёне. На 43-гадовую жыхарку вёскі Коўчыцы-1, якая забіла сваю 89-гадовую бабулю, пачалі крымінальную справу.
Забойства адбылося вечарам 30 мая. Жанчына прыйшла ў двор да сваёй бабулі.
Паміж імі пачалася сварка: пенсіянерка папракнула ўнучку ў злоўжыванні спіртным. Падчас візіту 43-гадовая жанчына таксама была п'яная. Ад папроку яна раз'юшылася, схапіла палена і некалькі разоў стукнула старую жанчыну, у асноўным па галаве.
Праз нейкі час яна выклікала хуткую дапамогу. Але дапамагчы старой жанчыне дактары не змаглі: яна памерла на месцы здарэння.
Падазраваную змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
Раней яна была судзімая за ўхіленне ад утрымання сваіх дзяцей.
Каментары