Свет

Украіна і Расія не дамовіліся па цане на газ

Трохбаковыя кансультацыі Расія-Украіна-ЕС па газе, якія адбыліся напярэдадні ў Кіеве, завяршыліся безвынікова, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.

Калі пройдзе новы раўнд перамоваў пакуль невядома. Напярэдадні еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Этынгер прапанаваў у чарговы раз абмеркаваць газавую праблему 15 чэрвеня. Дакладны час пачатку кансультацый названы не быў. На думку еўракамісара, шанцы дасягнуць дамоўленасці на трохбаковых перамовах застаюцца.

Раней расейскі бок прапаноўваў Украіне зніжку ў $ 100 пры аплаце за газ, новая цана магла скласці $ 382 за тыс. куб.м. Украінскі бок адмовіўся ад гэтай зніжкі.

Кіеў настойвае на зніжэнні кошту да $ 268,5 за тыс. куб.м, а таксама патрабуе канфіскацыі з кантракту нормы «бяры або плаці» і адмены забароны на рээкспарт газу.

«Газпром» чакае, што 16 чэрвеня (да 10.00 па Маскве) украінскі бок пералічыць $ 1,9 млрд. Калі гэтага не адбудзецца, у дачыненні да паставак газу ва Украіну будзе ўведзены рэжым перадаплаты.

Між тым, як паведамлялася, прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк даручыў профільным міністэрствам і НАК «Нафтагаз Украіны» рыхтавацца да адключэння расійскага газу з 16 чэрвеня.

Адначасова кіраўніцтву «Нафтагазу» і міністру юстыцыі Украіны даручана завяршыць працэдуру падрыхтоўкі да абароны інтарэсаў Украіны ў адносінах паміж НАК «Нафтагаз Украіны» і ААТ «Газпрам» у Стакгольмскім арбітражным судзе.

X

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю19

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі +8 новых палітвязняў — у дзень вызвалення 52 чалавек3

Коўл у Вільні: Мы не будзем умешвацца ў адносіны Лукашэнкі з Пуціным3

Мінфін ЗША патлумачыў, як з «Белавія» здымуць санкцыі

МЗС Польшчы: Мы спадзяёмся, што ў наступнай групе вызваленых палітзняволеных будзе Анджэй Пачобут1

Вячорка: Яшчэ не ўсе палітвязні прайшлі мяжу

Пяць расійскіх дронаў ляцелі прамым курсам на базу НАТА ў Польшчы5

Мікола Статкевіч доўга быў адзін у нейтральнай зоне на мяжы, а пасля знік ФОТЫ5

Аб'яўлены збор на падтрымку вызваленых палітвязняў8

Польшча разгортвае на мяжы з Беларуссю 40 тысяч вайскоўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю19

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць