Грамадства3131

Паплечнік Статкевіча расказаў пра кароткую размову з ім у нейтральнай зоне

Літоўскія журналісты распыталі ў кіраўніка партыі «Народная Грамада» на эміграцыі Яўгена Вільскага, як прайшла ягоная размова ў нейтральнай зоне з лідарам гэтай арганізацыі Міколам Статкевічам, які ў знак пратэсту супраць прымусовай дэпартацыі вярнуўся назад у Беларусь. 

Яўген Вільскі. Скрыншот з відэа

Як сцвярджае Яўген Вільскі, размова працягвалася вельмі кароткі час, каля 5 хвілін. 

За гэты час ён спрабаваў угаварыць палітыка ўсё ж такі перайсці ў Літву, кажучы, што яго там чакаюць, але гэтага зрабіць не ўдалося. 

Падчас размовы Вільскага і Статкевіча

Па словах Вільскага, Статкевіч настроены вельмі рашуча, ён разумее сваю ролю і гатовы адыграць яе да канца. Выйсці ён збіраецца толькі тады, калі Беларусь будзе вольная ад улады Лукашэнкі, а цяпер хоча знаходзіцца са сваім народам у любых умовах. 

Фізічна 69-гадовы палітык выглядае знясілена, вельмі худы, але духам бадзёры і ўсміхаецца, яго не зламалі.

Беларусам ён прасіў перадаць, каб трымаліся і змагаліся.

Каментары31

  • Глупо.
    11.09.2025
    Змаганне проиграно, Станкевич. Флажками и транспарантами, как было у тебя в 2010 власть не берут.
  • мякиш
    11.09.2025
    не могу не уважать его выбор, но боже! Он хоть понимает, что теперь нам будет сложнее объяснять дядям в высоких кабинетах, что люди нужны нам на свободе?
  • Клаўс
    11.09.2025
    Глупо., лука прайграў. Сёння яму публічна правялі па губах, санкцыі нават не цалкам спынілі, Еўропа зачыняе мяжу, эканоміка заходняй частцы Беларусі якая і так на кантрабандзе толькі і трымалася - сыплецца на вачах. Статкевіч выйдзе і дасць луке у морду, як калісьці гэта зрабіў з алкашом-бацькай Азаронка

Цяпер чытаюць

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА14

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Удава Чарлі Кірка эмацыйна звярнулася да забойцы свайго мужа: Ты не ўяўляеш, што ты развязаў11

Трамп паставіў новыя ўмовы для ўвядзення «маштабных» санкцый супраць Расіі9

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС3

У Беларусі з'явілася новае махлярства з дапамогай тэхналогіі NFC4

«Спынілася сэрца, знайшлі ля касцёла». Малады ксёндз раптоўна памёр у Гродзенскай вобласці3

На вучэннях «Захад-2025» адпрацоўвалі знішчэнне дыверсантаў2

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда22

З панядзелка пахаладае, прыйдзе тыповая восень

Шмат сонца, еўрапейская архітэктура. Айцішніца расказала, чаму нізкія падаткі не ўтрымалі яе ў Сербіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА14

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць