У Віцебскім раёне каля вёскі Ольгава з-за абвальвання пяску ў кар'еры загінула 10-гадовае дзіця. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі.
Паводле яго слоў, у ратавальную службу ад прахожага 13 чэрвеня ў 17.06 паступіла паведамленне пра абвальванне пяску ў кар'еры. Пасля прыбыцця ратавальнікаў з-пад завалу дасталі хлопчыка. Медработнікі праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак праз 25 хвілін канстатавалі смерць дзіцяці.
Разам з загінулым у кар'еры гулялі яшчэ двое дзяцей. Яны не пацярпелі.
Каментары