Грамадства66

Макей: Напад на пасольства Расіі ў Кіеве заслугоўвае асуджэння

Напад на пасольства Расіі ў Кіеве «заслугоўвае асуджэння». Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 16 чэрвеня, адказваючы на пытанні журналістаў пасля перамоў з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым. 

«Зразумела, што падобныя авантурныя правакацыйныя дзеянні заслугоўваюць асуджэння. Украінскі бок узяў на сябе абавязацельствы па забеспячэнні бяспекі ўсіх дыпламатычных устаноў, у тым ліку і расійскай, у адпаведнасці з Венскай канвенцыяй (аб дыпламатычных зносінах 1961 года). Таму гэтыя абавязацельствы павінны выконвацца», — заявіў Макей. 

Сяргей Лаўроў у сваю чаргу адзначыў, што Расія зробіць дадатковыя захады для забеспячэння бяспекі сваіх дыпламатычных прадстаўніцтваў. 

Кіраўнік МЗС РФ падкрэсліў, што, у адпаведнасці Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах, «галоўную адказнасць за гарантаванне бяспекі дыпламатычных місій нясе краіна знаходжання». 

«Тое бязмежжа чынілася на вачах у паліцыі, больш за тое, у прысутнасці міністра ўнутраных спраў, які замест таго, каб аддаць загад выкарыстоўваць міліцыянераў для спынення вандалізму нашага пасольства, каментаваў сітуацыю ў тым плане, што, маўляў, «вядома, гэта нядобра, але народ абураны». Гэта, па-мойму, ужо не міністр унутраных спраў, а чалавек, які патурае беспарадкам і праявам адкрытага экстрэмізму, ды яшчэ і з нацысцкай сімволікай», — адзначыў Лаўроў. 

На думку кіраўніка МЗС РФ, уся «так званая сусветная супольнасць павінна запатрабаваць ад украінскіх улад забяспечыць бяспеку дыпламатычных прадстаўніцтваў: як расійскага, так і ўсіх іншых», таму што ён не выключае падобных рэцыдываў. 

Нагадаем, вечарам 14 чэрвеня некалькі тысяч чалавек каля пасольства РФ у Кіеве перакульвалі машыны дыпламатаў, зрывалі расійскія сцягі, закідвалі будынак яйкамі і зялёнкай, патрабавалі ад Расіі спыніць умяшанне ва ўнутраныя справы Украіны, расійскіх дыпламатаў — пакінуць тэрыторыю краіны, ад кіраўніцтва Украіны — разарваць дыпламатычныя адносіны з РФ.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Заснавальніца беларускай IT-кампаніі атрымала страшэнныя траўмы на гарналыжным курорце ў Грузіі20

Заснавальніца беларускай IT-кампаніі атрымала страшэнныя траўмы на гарналыжным курорце ў Грузіі

Усе навіны →
Усе навіны

Некалькі былых палітвязняў прыйшлі на акцыю памяці загінулых добраахвотнікаў з плакатамі супраць Ціханоўскай46

Цэлая група індыйцаў просіць улады Індыі ўратаваць іх з Беларусі9

У Петрыкаве ўжо распускаюцца першыя цюльпаны 1

Хлопчык праплыў у акіяне чатыры кіламетры, каб уратаваць сям'ю

Беларус нырнуў без рыштунку на глыбіню 30 метраў у Мексіцы. І ўсё дзеля шыкоўных фота5

Францыя памяняла правілы выдачы шэнгенскіх віз для беларусаў1

Дзясяткі кажаноў выкінулі на снег каля гімназіі ў Салігорску. І што цяпер?5

Трамп: Прэм'ер Індыі пагадзіўся больш не купляць расійскай нафты4

За рулём дыпламатычнай машыны, якая сутыкнулася з паліцэйскім аўто ў Беластоку, быў консул Беларусі ў Аўстрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальніца беларускай IT-кампаніі атрымала страшэнныя траўмы на гарналыжным курорце ў Грузіі20

Заснавальніца беларускай IT-кампаніі атрымала страшэнныя траўмы на гарналыжным курорце ў Грузіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць