Свет77

«Рускае радыё — Украіна» збірала грошы на амуніцыю для ўкраінскай арміі: Масква разарвала з імі адносіны

Расійская радыёстанцыя «Рускае радыё» заяўляе аб поўным спыненні якіх-кольвечы стасункаў з украінскай радыёстанцыяй «Рускае радыё — Украіна».

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве радыёстанцыі «Рускае Радыё».

«Расійская радыёстанцыя «Рускае радыё» жорстка асуджае дзейнасць «Рускага радыё — Украіна» па зборы амуніцыі для ўкраінскай нацыянальнай арміі», — сказана ў паведамленні.

У расійскім «Рускім Радыё» заявілі, што не маюць ніякіх адносінаў да збору амуніцыі для войска Украіны, паведамляюць podrobnosti.ua.

Як напісаў на сваёй старонцы ў фб гендырэктар «Рускага радыё — Украіна», наш зямляк Сяргей Кузін, наогул адносінаў паміж маскоўскай і ўкраінскай рэдакцыяй фактычна не было гадоў з пяць, але 

у эфіры радыё праходзіла акцыя «Захисти армію, вона захистить табе», па ўмовах якой кожная 10-я грыўна, атрыманая ад рэкламы ў чэрвені,

была накіравана на куплю бронекамізэлек і іншай неабходнай амуніцыі для ўкраінскіх вайскоўцаў. «23 чэрвеня мы адвезлі рэчы, набытыя на сабраную суму, у вучэбны цэнтр «Дзясна», дзе цяпер сканчае агнявую і тактычную падрыхтоўку 25-ы батальён тэрытарыяльнай абароны «Кіеўская Русь».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць