Свет11

Навадворская: Адносіны з Пуціным лепш выбудоўваць пры дапамозе кулямётаў

Такое меркаванне Валерыя Навадворская, якая памерла 12 ліпеня, выказала ў пачатку чэрвеня ў каментары Gordonua.com.

«Трэба адбіцца і падавіць дыверсантаў. Трэба дамаўляцца з Захадам і перакінуць газавыя заказы, а за перагонкі газу на Захад браць грошы. Я б разарвала дыпламатычныя адносіны з Расіяй, як гэта зрабіла Грузія. Крым, як і Паўднёвая Асеція, захоплены, і ўсім вядома, хто такія і ад каго прыйшлі Стралкоў і Барадай (лідэры тэрарыстаў «Данецкай народнай рэспублікі»)», — заявіла Навадворская.

На думку праваабаронцы, новаму прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку лепш выбудоўваць адносіны з кіраўніком РФ Уладзімірам Пуціным «пры дапамозе буйнакаліберных кулямётаў».

«Я не ведаю, як Парашэнка павінен сябе з ім паводзіць, але, напэўна, Парашэнка, як чалавек сталы, гэта ведае лепш за мяне. Я б асабіста вітацца не змагла, хоць газ Украіне патрэбны. Але, можа, лепш яго купіць у Азербайджана або Туркменіі?» — адзначыла дысідэнт.

Навадворская таксама пракаментавала і свае асабістыя пажаданні Пуціну.

«Пры асабістай сустрэчы я б сказала Пуціну, што ён будзе пракляты нашчадкамі і гісторыяй.

Я не вялікі спецыяліст па выбудоўванні адносін з нягоднікамі, і адзінае, чаго можна пажадаць, так гэта каб хутчэй сатана забраў Пуціна ў пекла»,

— падкрэсліла яна.

Па словах Навадворскай, у Маскве масава вярбуюць былых вайскоўцаў для адпраўкі ў Данбас.

«Пуцін не ўвядзе свае войскі, але будзе падцягваць сваіх дыверсантаў. У Маскве ідзе вярбоўка па ваенкаматах. Тым, хто прайшоў гарачыя кропкі, тэлефануюць і прапануюць у Данбасе зарабіць добрую суму», — адзначыла публіцыст

Чытаць цалкамhttp://nn.by/?c=ar&i=129768

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі38

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Заплацілі па 70 даляраў. Хто здымаў удзельнікаў Дня Волі ў Вільні для беларускіх спецслужбаў45

«Атрутай упрыгожылі клумбу»: працяг гісторыі са знойдзеным пацучыным ядам у Мінску3

Прэм'ер Літвы: Можна разгледзець сустрэчу з Беларуссю на ўзроўні віцэ-міністраў, але ў Вільні ёсць умовы15

Браты-славяне прадалі Пятрухіну машыну за $1350. Аказалася, абсалютнае ламачча41

Пальчыс пра Латыпава: Ён у вельмі дрэнным стане, суіцыдальныя думкі, 1,5 года адзіночкі4

На мінскім пераходзе заўважылі дзіўную кнопку «для баскетбалістаў». Вось што гэта аказалася2

У Брэсцкім раёне на будаўнікоў упала пліта

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі38

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць