Культура11

Памяці Віталя Сіліцкага: Калекцыя паліталагічных даследаванняў і аналітычных артыкулаў

Тры гады назад ад нас сыйшоў заснавальнік і шматгадовы дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі. За гэты час беларуская супольнасць так і не змагла сплаціць доўг перад гэтым цудоўным чалавекам і геніяльным палітолагам, роўных якому бадай не было ў Беларусі ў першае дзесяцігоддзе XXI ст. За гэты час не выдадзена яго ніводнай кнігі, хоць адпаведных матэрыялаў набярэцца прынамсі на пяць тамоў.

Каб запоўніць гэты прабел, «ARCHE» прапануе вашай увазе калекцыю артыкулаў і даследаванняў, чый агульны аб’ём каля 350 старонак.

Адметнасць прапановы палягае ў тым, што яны выдадзеныя не адной кнігай, а расцярушаныя ў 13 маладаступных цяпер выданнях.

Ніжэй — пералік тэкстаў з калекцыі ў храналагічным парадку:

1. Эканамічная палітыка Лукашэнкі. Змест:

– Уводзіны;

– Фармаванне антырынкавых эканамічных падыходаў у постсавецкі перыяд;

Чаму папулізм? Падабенства і адрозненні паміж беларускім і лацінаамерыканскім досведам;

 Эканамічная палітыка беларускага ўраду за Кебічам;

 Прыход Лукашэнкі;

 Эканоміка і выбарчая кампанія;

 Перыяд палавіністых рэформаў;

 Атака на рэформы: аслабленне макраэканамічнайдысцыпліны і наступ на банкаўскі сэктар;

 Спыненне прыватызацыі;

 Знішчэнне прыватнага сектару эканомікі;

 Вяртанне да мяккай бюджэтнай палітыкі;

 Спробы вяртання пяцігадовых планаў;

 Пасля 24 лістапада 1998: палітычная сітуацыя;

 Імклівы ўзлёт, 1997—98 гг.;

 «Беларускі эканамічны цуд»;

 Беларускі «цуд» і лацінаамерыканскія ўзоры папулізму: падабенства і адрозненні;

 Пераможцы і пераможаныя: эканамічныя і палітычныя вынікі;

 Расійскі фактар у захаванні ўмоваў для росту;

 Абвал беларускага рубля ў Маскве;

 17 жніўня 1998 і ягоныя вынікі;

 Флірт з рэформамі? Паварот у 2000 годзе да рынаквай палітыкі;

 Кола замкнулася? Год выбараў;

 Высновы

Першапублікацыя: Беларуска-расійская інтэграцыя. Аналітычныя артыкулы. Менск: УП «Выдавецтва «Энцыклапедыкс», 2002. С. 33-82.

2. Палітычная эканомія беларуска-расійскай інтэграцыі

 Уводзіны;

 Інтэграцыя за Кебічам і Шушкевічам;

 Drang nach Osten? Лукашэнка ў гіпатэтычнай бітве за Крэмль;

 Лукашэнка і расійскія СМІ;

 Расійска-беларускі саюз: эканамічная выгада для Беларусі;

 Мытная і валютная інтэграцыя;

 Саюзны бюджэт і фінансава-прамысловыя групы;

 Вайсковае супрацоўніцтва;

 Прыход Пуціна;

Высновы

Першапублікацыя: Беларуска-расійская інтэграцыя. Аналітычныя артыкулы. Менск: УП «Выдавецтва «Энцыклапедыкс», 2002. С. 222-269.

3. Кніга «Адкладзеная свабода. Посткамуністычны аўтарытарызм у Сербіі і Беларусі».

Змест:

Уводзіны

Раздзел 1. «Выкрадзеная трансфармацыя»: паходжанне аўтарытарнай улады;

 Гістарычнае ўзнікненне сацыяльных разломаў у двух грамадствах;

 Мілошавіч і Лукашэнка — палітычныя апартуністы;

 Сербскія дысідэнты ўзгадавалі аўтарытарны нацыяналізм;

 БНФ у пагоні за немагчымым;

Раздзел 2. Modus operandi i modus vivendi персаналізаваных аўтакратый

 Механізмы маніпуляцыі і кантролю ў Беларусі;

 Міжнародная ізаляцыя — сродак умацавання аўтарытарнай большасці?

 Малаімавернасць элітных і кампрамісных варыянтаў трансфармацыі;

«Маральная» палітыка ці палітычная самаізаляцыя?

Раздзел3. У замкнутым коле — досвед палітычнага самазабойства сербскай і беларускай апазіцыі;

 Выбары, рэвалюцыя, разгром:прэзідэнцкія кампаніі ў Югаславіі і Беларусі;

Раздзел 4. Сацыяльныя перадумовы для палітычных пераменаў (і застою)

 Пратэставыя настроі ў грамадстве;

Падтрымка эканамічных і палітычных пераўтварэнняў;

 Аб’яднанне апазіцы;

Праграмы і рыторыка дэмакратычных кандыдатаў;

 Арганізацыя кампаніі;

 Абарона ад фальсіфікацый, вулічная барацьба і палацавы пераварот: логіка падзей;

 Заходняя дапамога апазіцыйным кампаніям;

 Высновы.

Кніга друкавалася: ARCHE. 3. 2003. С.124-142, ARCHE. 4. 2003. С.223-239. ARCHE. 5. 2003. С.278-288. ARCHE. 6. 2003. С.176-196.

4. Рэжым Лукашэнкі паміж дзвюма выбарчымі кампаніямі: вонкавыя і ўнутраныя фактары (дэ)легітымізацыі. Першапублікацыя: Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі. Вільня, 2003. С. 80-103.

5. Крызіс апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2001 году. Першапублікацыя: Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі. Вільня, 2003. С. 104-130.

6. Змяненне палітычнага раскладу пасля мясцовых выбараў і перспектывы наступных выбарчых кампаній. Першапублікацыя: Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі. Вільня, 2003. С. 253-279.

7. Савецкая экзотыка, расейская правінцыя ці еўрапейская дзяржава? Рэцэнзія на кнігі:

Сontemporary Belarus: Between Democracy and Dictatorship. Edited by Elena Korosteleva, Colin W. Lawson, and Rosalind J. Marsh. London: RoutledgeCurzon, 2003; The EU and Belarus: Between Moscow and Brussels.

Edited by Ann Lewis. London: The Federal Trust Europe’s Eastern Borders Series, 2002. ARCHE. 2. 2003. С.114-116.

8. Страшны сон расейскамоўных лібералаў. Рэцэнзія на кнігу: Леонид Злотников. В петле популизма: идеология, политика и экономика в независимой Беларуси. Минск: Энциклопедикс, 2002. ARCHE. 1. 2004. С.25-31.

8. Гістарычны выбар Лукашэнкі. Рэцэнзія на кнігу: Александр Григорьевич Лукашенко. Исторический выбор Беларуси. Лекции, прочитанные в высших учебных заведениях г. Минска. Минск: Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2003.ARCHE. 2. 2004. С. 5-15.

9. Карані і метады постсавецкай віртуальнасці. Рэцэнзія на кнігу: Andrew Wilson, Virtual Politics: Faking Democracy in the Post-Soviet World. New Haven and London: Yale University Press, 2005.ARCHE. 6. 2005. С. 119-123.

10. Беларусь: анатомія прэвентыўнага аўтарытарызму. Змест:

 Уступ;

Асэнсаванне і тлумачэнне стратэгіі апярэджвання;

Беларускі выпадак: дынаміка спаўзання ў аўтарытарызм і вехі авалодання Лукашэнкам палітыкай апярэджвання;

Культурнае апярэджванне: параза нацыяналізму і ўкараненне лаальнай да аўтарытарызму ідэнтычнасці;

Інстытуцыйнае апярэджванне: легалізацыя прэзідэнцкага абсалютызму і яго вынікі;

Тактычнае апярэджванне: абезгалоўліванне апазіцыі;

 Першае знаёмства з рэвалюцыйнымі сцэнарамі: урок, атрыманы ад падзення Мілошавіча;

 Супраціў «аранжавай пагрозе»: інструмэнтар апярэджвання пашыраецца;

 Прэвентыўны аўтарытарызм у міжнародным кантэксце;

 Высновы.

Першапублікацыя: Геапалітычнае месца Беларусі ў Еўропе і свеце. Матэрыялы канферэнцыі, 11-12 лістапада 2006, Варшава, 2007. С. 47-81.

11. Русіфікацыя + каланіялізм = грамадзянская нацыя? Сацыялогія моўна-культурнага пытання ў Беларусі. Змест:

 Уводзіны;

 Актуальныя моўныя практыкі;

 Мова ў кантэксце іншых каардынатаў нацыянальнай самасвядомасці;

 Пажаданыя моўныя практыкі;

 Моўныя практыкі ды грамадзянская самасвядомасць.

 Высновы. ARCHE. 1-2. 2011. С. 11-35.

12. Рэквіем па дыялогу, або Няскончаная п’еса для механічнага Бруселя. ARCHE. 1-2. 2011. С. 217-227.

13. Тры хвалі, чатыры шляхі. Уводзіны да кнігі «Матывацыі супраціву. Кніга апытанняў». Вільня, 2011. С. 7-19.

Агульны аб’ём: 338 старонак у 13 розных выданнях.

Увага: прапануецца толькі 6 камплектаў калекцыі.

Инфармацыя пра тое, як замовиць выданни, — тут.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць