Культура

Аруцюнаў і «Крама» стварылі сумесны праект

Сьпяваць «Варвары» будуць на англійскай і беларускай мовах.

На сумесным канцэрце з «Крамай» у клубе «Графіці» 20 лістапада вядомы расійскі блюзмэн Мікалай Аруцюнаў абвесціў аб стварэнні новага музычнага праекта — гурта «Аруцюнаў і Варвары блюзу». Спяваць «варвары» будуць на англійскай і беларускай мовах.

Як патлумачыў Еўрарадыё Мікалай Аруцюнаў, гэта будзе яго сумесны праект з музыкамі «Крамы». Таму «варвары» — гэта ад прозвішча Варашкевіч, лідэра беларускага гурта.

Аб сумесным праекце музыкі думалі даўно і ўжо неаднаразова працавалі разам на розных канцэртах і фестывалях. Але назва нарадзілася толькі зараз.

Гэтым разам Мікалай Аруцюнаў прыехаў у Мінск для ўдзелу ў фестывалі «Блюз жыве ў Мінску», які пройдзе 23 лістапада ў канцэртнай зале «Мінск». Выступаць яны там будуць у новым амплуа — як асобны беларуска‑расійскі праект.

Музыка спецыяльна прыехаў на два дні раней, каб сыграць з «крамчукамі» ў «Графіці», парэпетаваць разам з імі перад выступам на блюзавым фэсце, прыйсці ў студыю «Еўрапейскага радыё для Беларусі» на інтэрв’ю і паказаць новыя песні, напісаныя спецыяльна для гурта «Аруцюнаў і Варвары блюзу».

Ігар Варашкевіч не разгубіўся і адказаў, што ў яго таксама ёсць што прапанаваць для першай праграмы новага гурта.

Дарэчы, Мікалай Аруцюнаў ужо даўно выконвае дзве «крамаўскія песні»: «Бяжы, хлопец!» і «Выпі са мной да дна». Музыка нарадзіўся ва Украіне і добра разумее беларускую мову. Песні ён выбіраў сам. І зараз хоча, каб частка твораў гурта «Аруцюнаў і Варвары блюзу» гучала па‑беларуску.

Па яго просьбе тэксты для першых дзвюх песень, рэпетаваць якія музыкі пачалі ўжо сёння, будзе пісаць аўтар «Хлопца» і «Выпі са мной»….

Што ж тычыцца самаго канцэрта ў «Графіці», то ён, як заўжды, прайшоў пры поўным аншлагу. Спачатку «Крама» для тых, хто не змог патрапіць на прэзентацыю ў клуб «Фартуна», выканала творы з новага альбома «Усё жыцьцё — дзіўны сон».

Потым выйшаў Мікалай Аруцюнаў. Спачатку ён выканаў некалькі сусветна вядомых рок‑ і блюз‑кампазіцый, а пасля парадаваў слухачоў добрым беларускім вымаўленнем у «крамаўскіх» песнях. Завяршыўся вечар блокам з «крамчукоўскіх» хітоў.

Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы48

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку11

Памянялі камандуючага Сіл спецыяльных аперацый

З 2022 года Расія страціла забітымі 19 генералаў5

У Польшчы выдалі падручнік для вывучэння беларускай мовы як замежнай. Ён пасуе і для саманавучання1

НАСА пазапланава вяртае на Зямлю чатырох астранаўтаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы48

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць