Улада

Міністэрства культуры: У Курапатах няма гісторыка‑культурных помнікаў

Пра гэта гаворыцца ў адказе Мінкульту на ліст грамадзкасьці ў сувязі з апошнімі актамі вандалізму ва ўрочышчы Курапаты, якое занесенае ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка‑культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь як месца пахаваньня ахвяраў палітычных рэпрэсій 1930—1940‑х.

Пра гэта гаворыцца ў адказе Мінкульта на ліст грамадскасці ў сувязі з апошнімі актамі вандалізму ва ўрочышчы Курапаты, якое занесенае ў Дзяржаўны спіс гісторыка‑культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь як месца пахавання ахвяр палітычных рэпрэсій 1930—1940‑х гадоў.

У лісце, падпісаным намеснікам міністра культуры Уладзімірам Грыдзюшкам, даецца спасылка на другі пункт артыкула 20 закона «Аб абароне гісторыка‑культурнай спадчыны». Паводле яго мемарыяльныя знакі, усталяваныя грамадскасцю ва ўрочышча, не могуць быць занесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка‑культурных каштоўнасцяў.

У інтэрв’ю БелаПАН старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГК) Антось Астаповіч адзначыў, што згодна з пазіцыяй Мінкульта не павінны ахоўвацца дзяржавай усе памятныя знакі, пабудаваныя ў Курапатах грамадскасцю, у тым ліку Крыж пакут і лава Клінтана. «Такім чынам, на тэрыторыі, якая знаходзіцца пад аховай дзяржавы, можна рабіць усё што заўгодна, пры адсутнасці прававых механізмаў, якія маглі б гэтаму перашкодзіць», — падкрэсліў А.Астаповіч.

Ён лічыць, што службоўцы павінны кіравацца не толькі артыкуламі закона, але і маральнымі нормамі. «Бо ненармальнай з’яўляецца сітуацыя, пры якой народны мемарыял у Курапатах можа быць беспакарана пашкоджаны», — адзначыў А.Астаповіч.

Нагадаем, у сувязі з апошнімі актамі вандалізму ў Курапатах грамадскі аргкамітэт па ўвекавечанні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій накіраваў адкрыты зварот у Адміністрацыю прэзідэнта, Генеральную пракуратуру, МУС, КДБ, Мінкульт і Менгарвыканкам. У дакуменце, падпісаным сустаршынямі аргкамітэта, старшынямі БДТАПГК і АТ «Хрысціянская злучнасць «Курапаты», змешчаны шэраг патрабаванняў да ўлад. Сярод іх — забеспячэнне аховы Курапатаў, правядзенне грунтоўнага расследавання актаў вандалізму ва ўрочышчы з прыцягненнем вінаватых да крымінальнай адказнасці, а таксама ўключэнне ў Дзяржаўны спіс гісторыка‑культурных каштоўнасцяў шэрагу памятных знакаў, пабудаваных грамадскасцю ў Курапатах.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы48

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку11

Памянялі камандуючага Сіл спецыяльных аперацый

З 2022 года Расія страціла забітымі 19 генералаў5

У Польшчы выдалі падручнік для вывучэння беларускай мовы як замежнай. Ён пасуе і для саманавучання1

НАСА пазапланава вяртае на Зямлю чатырох астранаўтаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы48

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць