Гісторыя33

Насад, струга, віціна: гарадзенскія гісторыкі захоўваюць памяць пра звычаі жыхароў Панямоння

Гісторыя краіны – гэта не толькі войны і перамогі, уладары і выбітныя людзі. У найбольшай ступені гэта звычайны чалавек, яго лад жыцця, яго побыт і штодзённы клопат, вынікі яго працы. І паміж рознымі аспектамі жыцця нашых продкаў ня варта вылучаць больш ці менш важныя.

Гарадзенскія гісторыкі Эдвард Дмухоўскі і Андрэй Вашкевіч узяліся даследаваць, як нашыя продкі выкарыстоўвалі Нёман у якасці «транспартнай артэрыі». У нядзелю, 13 ліпеня, яны прэзентавалі вынікі сваіх даследванняў у Наваградку і Бярозаўцы.

Насад, струга, віціна, каробка… Хтосці з наведнікаў ведаў значэннне гэтых словаў, хтосці – пачуў іх упершыню. Але цікава было ўсім. Расповяд пра сродкі, якімі карысталіся ў мінулым жыхары Панямоння, суправаджаўся дэманстрацыяй выяваў з старажытных малюнкаў і гравюр, архіўнымі фатазтымкамі і фатакопіямі старых дакументаў. Асобнымі раздзеламі прэзентацыі – параходы, што курсавалі па Нёмане з сярэдзіны 19-га да сярэдзіны 20-га стагоддзя, іх гісторыя і незайздросны лёс; сплаў беларускага лесу па Нёмне і нёманскія плытагоны, якія, належачы розным нацыянальнасцям (беларусы, летувісы, немцы ва Ўсходняй Прусіі) стварылі сваю субкультуру і сваю «прафесійную мову».

Сустрэчы сталіся цікавымі і карыснымі не толькі наведнікам, але і аўтарам прэзентацыі: калі сама прэзентацыя займае крыху больш за гадзіну па часе, то абмеркаванні, абмен інфармацыяй і дыскусіі працягваліся яшчэ добрых дзве гадзіны. Гісторыкам была зробленая заўвага, што тая частка Нёмана, якая вышэй Мастоў, амаль не закранутая даследваннем, а мясцовыя краязнаўцы распавялі шмат цікавых фактаў па тэме, чым вельмі ўсцешылі даследчыкаў. Таму прыйшлі да агульнай высновы, што тэму трэба даследваць далей і грунтоўней, і, па магчымасці, праз год-другі зладзіць рэгіянальную канферэнцыю па такой цікавай тэматыцы, як «Суднаходства на Нёмне».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі9

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

Украінцы знішчылі расійскі самалёт і радыёлакацыйны комплекс у акупаваным Крыме4

У Мінску адкрыўся рэстаран-музей піва. У ім чатыры тэматычныя залы6

У якім горадзе Еўрасаюза на першым месцы беларускі бізнэс?7

Для беларусаў у роўмінгу ў Расіі хутка скасуюць «перыяд астуджэння»

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі9

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць